ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У Гомелі прайшоў семінар для дырэктараў сетак публічных бібліятэк
Помнік Якубу Коласу паставяць на малой радзіме паэта

Марк Шагал як кніжны графік

Марк Шагал як кніжны графік
Іншыя навіны

Творчасць нашага славутага земляка Марка Шагала (1887–1985) найперш вядомая як творчасць геніяльнага жывапісца. Хаця ён займаўся і графікай, і сцэнаграфіяй. Яшчэ легендарны творца пісаў вершы, публіцыстычныя артыкулы і эсэ на ідыш. Марк Шагал размаляваў у 1964 годзе плафон у глядацкай зале аднаго з будынкаў парыжскай оперы – Оперы Гарнье. Над гэтым праектам мастак працаваў недзе каля года.

Шагал_1.jpg

Вядомыя і працы Марка Шагала ў кніжнай графіцы. Вось толькі што маскоўскае выдавецтва АСТ у серыі “Калекцыйная кніга” падаравала чытачу ўнікальную магчымасць разгледзець геніяльнага творцу Марка Шагала ў новым абліччы. Гэтая кніга – перавыданне “Мёртвых душ” Мікалая Васільевіча Гогаля ў афармленні вялікага мастака. Наклад кнігі – 2 000 асобнікаў. Перадгісторыя, як патлумачана ў выдавецкай анатацыі, такая: “У пачатку XX стагоддзя мецэнату ад мастацтва і калекцыянеру Амбруазу Валару прыходзіць у галаву думка выдаваць высокамастацкія кнігі, прыцягваючы да ілюстравання жывапісцаў, а не кніжных графікаў, так з’яўляецца накірунак “Livre d’artiste”, што ў перакладзе з французскай значыць “кніга мастака”.

Шагал_2.jpg

Вынікам такога падыходу становіцца паэма Мікалая Гогаля “Прыгоды Чычыкава, ці Мёртвыя душы” з 96 афортамі Марка Шагала, надрукаваная ў 1948 годзе лімітаваным выданнем. Надрукаваныя на паперы ручнога вырабу з вадзянымі знакамі ў колькасці 368 штук, гэтыя кнігі былі асабіста падпісаны вялікім жывапісцам і прызначаліся для вузкага кола выбраных асоб. Сёння, амаль праз 70 гадоў з моманту выхаду гэтай унікальнай кнігі, у вас ёсць магчымасць асабіста пабачыць жыва намаляваны каментарый. Блізкі па духу сатырычны аповед Гогаля знаходзіць сваё выкладанне ў нечаканых для прызвычаенага да алею і яркіх фарбаў мастака чорна-белых афортах: “Мне здаецца, што мне нечага не хапала б, калі б я, пакінуўшы ў баку колер, не заняўся ў пэўны момант жыцця гравюрай і літаграфіяй”.

Шагал_3.jpg

У дадзеным выданні зменена паслядоўнасць афортаў, усталяваная Маркам Шагалам і Эжэнам Тэр’ядам. Дызайн макета кнігі АСТ зроблены Ганнай Якунінай. Вядучы рэдактар праекта – Маргарыта Гумская. Афорты падпісаны, што таксама само па сабе цікава і спыняе ўвагу. Зразумела, і ў ілюстрацыях Марка Шагала галоўны герой – неўміручы Чычыкаў. Яго вобраз падаецца рознапланавым, напоўненым дэталяў, якія, несумненна, пашыраюць чытацкае ўяўленне пра падзеі, якія вядомыя, здавалася б, ва ўсіх дэталях, ва ўсіх адметнасцях. Афорты падштурхоўваюць перачытаць класічны твор. Кожная з ілюстрацый неўпрыкмет робіць чытача філосафам. І нават падаецца, што Гогаль і Марк Шагал – сучаснікі. І нават не толькі паміж сабою, у звязку з XIX стагоддзем. Але – і сучаснікі ў дачыненні да нашага XXI стагоддзя…

Яшчэ ў 1999 годзе ў Віцебску пабачыла свет невялікае даследваннее А.С. Шацкіх “Гогалеўскі свет вачыма Марка Шагала” (усяго – 27 старонак). У 2002 годзе – з 7 ліпеня па 7 верасня – у Віцебску прайшла выстаўка “Марк Шагал – ілюстратар кніг”. У музеі Марка Шагала ў Віцебску існуе калекцыя графічных работ з некалькіх соцень графічных лістоў. Першы набытак – арыгінальная каляровая літаграфія “Да новага свету”, якую аўтар выканаў незадоўга перад смерцю ў сакавіку 1985 года…

Шагал_4.jpg

Варта нагадаць, што першы вопыт у тэхніцы гравіравання Марк Шагал набыў у 1922 годзе, ілюструючы сваю кнігу “Маё жыццё”. У 1925 годзе была выдадзена ілюстраваная Маркам Шагалам кніга вершаў Клер і Івана Голь. У 1927 годзе мастак праілюстраваў “Правінцыйную сюіту” Гюстава Какійо. Мастацтвазнаўцы сцвярджаюць, што ў некаторых малюнках пазнаецца сам Марк Шагал. 1934 год застаўся ў лёсе мастака як год выканання 34 малюнкаў тушшу да трохтомніка “Вершы і паэмы” Абрахама Валта. Кніга выйшла ў Нью-Ёрку. У 1956 г. з’явіліся каляровыя літаграфіі Марка Шагала да Бібліі. Яны друкаваліся ў часопісе “Verve”. Мастаку належаць і ілюстрацыі да кнігі А. Суцкевера “Сібір”. Аўрам Суцкевер (1913–2010) – яўрэйскі паэт, наш зямляк, нарадзіўся ў Смаргоні. Пісаў на польскай мове і ідыш. Першы паэтычны зборнік выдаў у 1927 годзе. Прайшоў выпрабаванне Віленскім гета, дзе працягваў пісаць вершы. Удзельнічаў у падполлі. Выратаваў у Вільнюсе каштоўныя рукапісы – пісьмы Л. Талстога, М. Горкага і рукапісы Шолам-Алейхема, іншыя каштоўныя архіўныя матэрыялы. У верасні 1943 года напярэдадні ліквідацыі гета Суцкевер разам з атрадам Супраціўлення вырваўся з палону, дабраўся да Нарачанскіх лясоў. 12 сакавіка 1944 года паэт быў дастаўлены ваенным самалётам у Маскву. 27 лютага 1946 года Аўрам Суцкевер выступіў як сведка на Нюрнбергскім працэсе. “Сібір” – адзін з ранніх паэтычных твораў нашага суайчынніка.

У 1975–1976 гг. М. Шагал выконвае серыю афортаў да кнігі вершаў свайго сябра Луі Арагона.

Аўтар публікацыі: Мікола Берлеж.

Крыніца: Созвучие

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам