ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Толькі асабістае
Стратэгіі жыцця: жаночае і мужчынскае праяўленне

"Малюся я небу, зямлі і прастору…"

Іншыя навіны

5 чэрвеня ў Музеі Янкі Купалы ў Рэспубліцы Татарстан адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі "Малюся я небу, зямлі і прастору…" з фондаў Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Мінску.


Выстаўка арганізавана ў рамках Года культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. Гэта сумесны выставачны і культурна-адукацыйны праект Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (Мінск) і Нацыянальнага музея Рэспублікі Татарстан (Расійская Федэрацыя), прысвечаны 35-годдзю з дня адкрыцця Музея Янкі Купалы ў сяле Пячышчы Верхнеўслонскага раёна.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны Янка Купала вымушаны быў спешна эвакуіравацца: любімая Беларусь палала, захопленая фашыстамі. Разам з жонкай, Уладзіславай Францаўнай, паэт накіроўваецца ў Маскву, дзе жыве некаторы час, а потым у Татарыю, да пераправы сяла Пячышчы, што за 30 кіламетраў ад Казані. Стомлены, хворы пісьменнік знаёміцца з дырэктарам мельзавода І.Я. Наякшыным і па яго спагадлівым запрашэнні пасяляецца ў кватэры на другім паверсе дома, размешчанага на тэрыторыі прадпрыемства. Менавіта тут у 1975 годзе быў адкрыты музей як даніна пашаны вялікаму паэту. Музей Янкі Купалы ў сяле Пячышчы ўваходзіць у склад Нацыянальнага музея Рэспублікі Татарстан.

У назве выстаўкі "Малюся я небу, зямлі і прастору…" – радок з верша Янкі Купалы "Мая малітва" 1912 года. Экспазіцыя пазнаёміць расійскага наведвальніка з багатымі і разнастайнымі калекцыямі аднаго са старэйшых літаратурных музеяў Беларусі. Экспанаты выстаўкі раскрываюць ролю Песняра ў станаўленні і развіцці беларускай літаратуры, тэатральнага і музычнага мастацтва.

На выстаўцы прадстаўлена частка калекцыі эскізаў сцэнічных касцюмаў, эскізаў і макетаў дэкарацый да тэатральных твораў Янкі Купалы ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага тэатра – 1 Аскара Марыкса.

Аздобіць выстаўку калекцыя эскізаў сцэнічных касцюмаў да п’есы Янкі Купалы "Раскіданае гняздо" ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага (Мінск, 1996) мастачкі Ніны Гурло. На выстаўцы дэманструецца таксама эскіз дэкарацыі да пастаноўкі п’есы Янкі Купалы "Раскіданае гняздо" 1948 года мастака Аскара Марыкса, макет пастаноўкі камедыі "Паўлінка" (1990) паводле эскіза мастака Барыса Малкіна 1943 года.

Адкрыццё выстаўкі "Малюся я небу, зямлі і прастору…" з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў музеі сяла Пячышчы – сведчанне дружбы двух народаў, любові і павагі да бессмяротнай спадчыны беларускага паэта і ўдзячнасці зямлі Татарстана за памяць пра Песняра.

Крыніца: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам