ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымала ў дар калекцыю кніг “Бібліятэка Сбербанка”
Дружба – вялікі дар

Максім Кутузаў стаў лаўрэатам прэміі “Еўракон” з кнігай "Князь-ваўкалак"

Максім Кутузаў стаў лаўрэатам прэміі “Еўракон” з кнігай "Князь-ваўкалак"
Іншыя навіны

Па выніках міжнароднай прэміі “Еўракон-2018” лаўрэатам у намінацыі “Крызаліс” стаў Максім Кутузаў. Беларускі пісьменнік атрымаў узнагароду для дэбютантаў са сваёй кнігай “Князь-ваўкалак”, якую ён напісаў ва ўзросце 20 гадоў.

“Князь-ваўкалак” – фэнтэзійна-прыгодніцкі раман. Галоўны герой кнігі, сярэднявечны князь, мае незвычайную здольнасць – ператварацца ў ваўка. На працягу твора чытач назірае, як малады і маладасведчаны кіраўнік вялікай дзяржавы спрабуе сумяшчаць асабістае жыццё і дзяржаўныя абавязкі. Людзі звычайна думаюць, што жыццё князя прыемнае і бесклапотнае. Але ці такое яно насамрэч?

У інтэрв’ю “Будзьме” на пытанне, чаму менавіта фэнтэзі, Максім адказвае: “Мне цікавае тое, што немагчыма сустрэць у рэальным жыцці. Бо тыя ж хваробы, злачынствы, меладрамы і так сустракаюцца на кожным кроку. Мне, напрыклад, хапае гэтага ўсяго ў жыцці. Вось і з кнігамі так – мяне цікавіць тое, што ўбачыць на ўласныя вочы немагчыма: фэнтэзі, гісторыі пра тое, што адбывалася шмат стагоддзяў таму”.

Узнагарода “Еўракон” уручаецца з 1972 года Еўрапейскім таварыствам навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society), куды ўваходзяць як прафесійныя пісьменнікі-фантасты, так і аматары фантастыкі. Цяпер у ESFS 22 еўрапейскія краіны.

Набыць кнігу лаўрэата можна на сайце halijafy.by ці ў кнігарні выдавецтва на Нямізе, 3 (цокальны паверх, бокс 47).

Крыніца: "Наша ніва"


Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам