ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Вечар, прысвечаны 90-годдзю часопіса “Полымя”
Запрашальны білет на сустрэчу з кнігай

Літэкспрэс “Беларускую кнігу – у рэгіёны” адправіўся ў шлях

Літэкспрэс “Беларускую кнігу – у рэгіёны” адправіўся ў шлях
Іншыя навіны

У час Вялікіх Калядных сустрэч з кнігай ААТ “Белкніга” і выдавецтва “Мастацкая літаратура” ладзяць сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, аўтограф-сесіі, прэзентацыі новых выданняў, віктарыны.


17.12.2012 г. у 12.30 кніжны магазін “Крыніца” (г.Салігорск) наведалі беларускія пісьменнікі М. Маляўка, Г. Чарказян, К. Камейша.

18.12.2012 г. у 12.00 кніжным магазіне “Книжный мир” (г.Жодзіна) адбылася сустрэча з беларускімі пісьменнікамі У. Ліпскім, А. Камоцкім і ўкладальнікам кнігі “Азбукоўнік і лічылка” З. Куставай.

19.12.2012 г. у 12.30 у кніжным магазіне “Книжный мир” (г.Ліда) чытачы сустрэнуцца з пісьменнікамі М. Башлаковым, Т. Трафімавай.

20.12.2012 г. у 12.00 кніжны магазін “Спадчына” (г.Маладзечна) збірае сяброў кнігі на сустрэчу з укладальнікам кнігі “Янка Купала. Мне сняцца сны аб Беларусі” Г. Шаблінскай і паэтам-перакладчыкам, выканаўцам аўтарскай песні А. Камоцкім.

21.12.2012 г. у 12.30 кніжны магазін “Кнігі” (г.Баранавічы) наведаюць беларускія пісьменнікі і паэты Р. Баравікова, І. Клімковіч, М. Клімковіч.

22.12.2012 г. у 12.30 кніжны магазін № 24 “Дом кнігі” (г. Наваполацк) гасцінна расчыніць дзверы для усіх жадаючых сустрэцца з пісьменнікамі Н. Гальпяровічам і А. Зэкавым.

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Чытайце таксама:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам