ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Мінск – сталіца маёй краіны
Хто напіша наноў біяграфію Дуніна-Марцінкевіча

Літаратурныя навінкі “Звязды”: ад Пігласа да Чорнай Панны Нясвіжа

Літаратурныя навінкі “Звязды”: ад Пігласа да Чорнай Панны Нясвіжа
Іншыя навіны

Запрашаем вас пагартаць новыя кнігі Выдавецкага дома "Звязда"! Гэтым разам у падборку трапілі казкі і вершы для дзяцей і гістарычныя выданні.

1) Надзя Бука. “Бася і яе чароўны свет”

buka_basya_i_yae_charouny_svet.jpg

Вы, пэўна, памятаеце казку Надзі Букі пра дзяўчынку Басю і яе незвычайнага сябра Пігласа – ці то птушачку, ці то вочка з крыльцамі, што дорыць натхненне і аберагае чалавека ад дрэнных учынкаў? Выдавецкі дом “Звязда” выпусціў працяг гэтай гісторыі! У новай кнізе мастачкі і пісьменніцы вас чакаюць новыя героі – гласпіі, якія сілкуюцца негатыўнымі эмоцыямі і пачуццямі, бубласы, што могуць вылечыць ад любой хваробы, Пува, якая харчуецца гузікамі і абараняе чалавека ад начных жахаў... Не хвалюйцеся, спецыяльны тлумачальны слоўнік на апошняй старонцы не дасць вам заблытацца ў персанажах. Як і ў першай кнізе, Бася вучыцца дабрыні і спачуванню блізкаму. А мы з вамі вучымся верыць у цуды і ствараць свае ўласныя чароўныя сусветы!

2) Святлана Быкава. “Солнечный зайчик”

bykova_solnechnyy_zaychik.jpg

Кніга Святланы Быкавай – зборнік сонечных, лёгкіх вершаў для дзяцей і такіх жа сонечных, паветраных ілюстрацый. Гэта сапраўдная кніжка-карцінка, у якой малюнкі не проста дапаўняюць тэкст, а ствараюць асобны чароўны сусвет. Тут мышаняты і жабяняты вучацца ў лясной школе – не толькі пісьменнасці, але і сумленнасці, гаварлівая сарока-фантазёрка разносіць па акрузе навіну аб тым, як напалохала баязлівага ката (чытайце – усё было наадварот), а хлопчык Саша дакладна ведае, як справіцца з неапетытным сняданкам – трэба толькі мець “пад рукой” надзейнага сябра Барбоса... Цёплыя і пяшчотныя ілюстрацыі, пацешныя персанажы – гэта кніга падорыць прыемны вечар дзецям і бацькам.

3) Вольга Нікольская. “И вновь агенты КолбаФирЖик”

nikolskaya_i_vnov_agenty_kolbafirzhik.jpg

Кніга Вольгі Нікольскай хавае ў сабе новую “порцыю” прыгодаў цямлівых дэтэктываў – катоў Каўбаса і Кефіра, а таксама іх вернага сябра сабакі Рыжыка. Калі ў папярэдняй гісторыі галоўныя героі пыталіся разгадаць таямніцу знікнення карціны-шэдэўра пад назвай “Мурка Ліза”, у новай кнізе ахвярай выкрадання становіцца... адзін з хвастатых агентаў: бестурботны Рыжык выйшаў паплаваць у возеры – і знік. Сляды прыводзяць Каўбаса і Кефіра ў пункт часовага ўтрымання жывёл. Што рабіць? Як выратаваць сябра? Бо калі Рыжыка хутка не забярэ з прыюта новы гаспадар, яго чакае сумная доля... Але ў знаходлівых катоў ёсць план!

4) Анатоль Бутэвіч. “Тайны Несвижского замка”

butevich_tayny_nesvizhskogo_zamka.jpg

Ці сапраўды існуе славутая Чорная Панна Нясвіжа, што ўтойваюць падзямеллі радзівілаўскай рэзідэнцыі і што звязвае прадстаўнікоў магнацкага роду з сям’ёй Кенэдзі? Кніга пісьменніка, публіцыста і грамадскага дзеяча Анатоля Бутэвіча – вынік даследчай працы аўтара з мноствам архіўных дакументаў, больш за 200 старонак міфаў, легенд і паданняў Нясвіжа, малавядомыя факты з гісторыі роду Радзівілаў і найбольш выбітных яго прадстаўнікоў. “Кампаньёнамі” чытачоў у гэтым займальным падарожжы ўглыб стагоддзяў стануць былыя гаспадары горада і іх сучаснікі: першая жанчына-паэтка на нашых землях і арганізатар гарадскога тэатральнага жыцця Францішка Уршуля Радзівіл; самы авантурны аматар прыгод Караль Станіслаў Радзівіл па мянушцы Пане Каханку, якога называюць беларускім Мюнхгаўзенам; дзяржаўны дзеяч і таленавіты кампазітар Мацей Радзівіл, які падарыў свабоду ўсім сваім сялянам – удзельнікам паўстання 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі... Але найбольш уважліва аўтар прапануе прыслухацца да голаса вядомага паэта, краязнаўцы і даследчыка даўніны Уладзіслава Сыракомлі – чалавека, які ў Нясвіжы і замку многае бачыў на свае ўласныя вочы. “Ён меў шчаслівую магчымасць трымаць у руках, чытаць, прыводзіць у парадак унікальныя старадаўнія дакументы па гісторыі не толькі нясвіжскіх земляў, але і ўсяго Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай... Адным словам, яму можна верыць”, – піша ў сваёй кнізе Анатоль Бутэвіч.

5) Уладзімір Ліхадзедаў. “Місія міласэрнасці: ілюстрацыйная гісторыя Чырвонага Крыжа ў Беларусі”

lihadzedau_misiya_milasernasci.jpg

Унікальныя фотаздымкі і паштоўкі, сабраныя гісторыкам і калекцыянерам пад адной вокладкай, расказваюць пра дзейнасць грамадскага аб’яднання ў нашай краіне з другой паловы ХIХ стагоддзя да 1939 года. Зазірнем у далёкі 1867 год – менавіта ў тагачаснай Расійскай імперыі пачало дзейнічаць Таварыства апекі аб параненых і хворых воінах. Прыхільнасць гуманітарным каштоўнасцям была актыўна падхоплена і на тэрыторыі Беларусі: у 1872 годзе было створана першае Мінскае мясцовае ўпраўленне Таварыства апекі аб параненых і хворых воінах, а да 1877 г. на тэрыторыі цяперашняй Беларусі налічвалася ўжо 5 мясцовых упраўленняў, 30 крапасных і павятовых камітэтаў, якія аб’ядноўвалі ў сваіх шарэнгах больш за 3 000 чалавек.

Дзякуючы кнізе Уладзіміра Ліхадзедава можна не проста папоўніць скарбонку ведаў пэўнымі фактамі з гісторыі Чырвонага Крыжа ў Беларусі, але і разгледзець вобразы і постаці рэальных людзей, якія не шкадавалі ні сіл, ні сардэчных перажыванняў дзеля тых, каму былі вельмі патрэбны дапамога, міласэрнасць, спачуванне.

Аўтар публікацыі: Алена Карпенка.

Крыніца: Звязда

Навіны

Кампетэнтна і падрабязна

21 Ліс 2019

20 лістапада Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Звароты грамадзян: з практыкі грамадзянска-прававога кансультавання”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віртуальны ваяж па тэатрах нашай краіны – з вэб-сайтам “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”

20 Ліс 2019

Запрашаем наведаць тэатральную старонку навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”. Тут вы знойдзеце інфармацыю аб музычных, драматычных, лялечных і іншых тэатрах Рэспублікі Беларусь, якія ставяць спектаклі для гледачоў розных узростаў: ад 3-х да 103-х гадоў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111