Літаратурны вечар з гісторыяй 23 снежня а 16-й гадзіне ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Л.М. Талстога адбудзецца літаратурны вечар, прысвечаны 60-годдзю часопіса “Маладосць” і 100-годдзю з дня нараджэння пісьменніка А. Кулакоўскага.
Пад час мерапрыемства ўспамінамі пра першага рэдактара часопіса Аляксея Кулакоўскага падзеляцца Алесь Жук як малодшы калега пісьменніка, Таццяна Шамякіна, сям’я якой некалі дзяліла кватэру з сям’ёй Кулакоўскіх. Рэдактар аддзела крытыкі сённяшняга часопіса “Маладосць” Ціхан Чарнякевіч паразважае аб “нядолі” Кулакоўскага.
У дыктарскім выкананні прагучаць урыўкі з аповесці “Дабрасельцы”, а таксама лірычныя песні. А нехта згуляе ў шахматы – гэта ж “маладосцеўская” традыцыя!
На мерапрыемства запрошаны родныя Аляксея Кулакоўскага.
Крыніца: газета “Звязда”
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка А. Кулакоўскага падрыхтавана выстаўка “Настаўнік. Воін. Пісьменнік”.