ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”
Беларусь і ААН: гісторыя і сучаснасць

Літаратурны мост будуе моладзь

Літаратурны мост будуе моладзь
Іншыя навіны

Стаць пераможцам літаратурнага конкурсу ў дваццаць гадоў. Гэтым мала хто можа пахваліцца нават сярод прызнаных паэтаў і празаікаў.


А вось у біяграфіі Георгія Фаміна і Маргарыты Латышкевіч такі факт ёсць. Яны, як і яшчэ восем чалавек, сталі пераможцамі першага міжнароднага конкурсу маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі “Мост дружбы”. 23 кастрычніка яны атрымалі свае ўзнагароды.

Конкурс выклікаў вялікую цікавасць. У ім удзельнічала каля двухсот чалавек ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Арганізатары адкрылі шмат новых імён, кансалідавалі моладзь дзвюх краін, стварылі магчымасць для іх зносін і творчага ўзаемадзеяння. А літаратары разам з перамогай атрымалі выдатны шанс на публікацыю сваіх твораў.

Па выніках конкурсу быў выдадзены літаратурны альманах. Туды ўвайшлі апавяданні дзесяці (па пяць ад Беларусі і Расіі) маладых талентаў. Іх прозвішчы вызначаў экспертны савет пад кіраўніцтвам рэктара Літаратурнага інстытута імя М. Горкага доктара філалагічных навук Барыса Тарасава. На яго думку, гэты конкурс – выдатны крок у напрамку развіцця і ўмацавання культурных сувязей двух братэрскіх народаў.

Аўтар публікацыі: Наталля Сцяпура.

Крыніца: газета “Рэспубліка”

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам