ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Назіранне за сусветным навакольным асяроддзем: надвор’е, клімат, водныя рэсурсы
18 сакавіка 1945 года. 53 дні да Перамогі

Літаратары параілі 40 цытат беларускіх класікаў для маек Mark Formelle

Літаратары параілі 40 цытат беларускіх класікаў для маек Mark Formelle
Іншыя навіны

Кампанія Mark Formelle выпусціла “Літаратурную калекцыю” маек з цытатамі рускіх аўтараў: Гогаля, Дастаеўскага, Бродскага. Разглядалі і беларускіх аўтараў. Але цытаты рускіх пісьменнікаў здаліся MF “больш актуальнымі і моцнымі”.

Перад дызайнерамі стаяла задача сумясціць “шмат годных цытат” з модаю. Сучасныя беларускія аўтары параілі нешта годнае кампаніі Mark Formelle.

Літаратурны крытык Ганна Кісліцына параіла цытату Уладзіміра Караткевіча.

У.Караткевіч.jpg

Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч параіў адразу дзесяць цытат:

  • Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы... (Максім Багдановіч)
  • Кепска будзе! (Францішак Багушэвіч)
  • У вашым голасе квітнеюць астры (Леанід Дранько-Майсюк)
  • Я тоненькая, як твае вейкі (Вальжына Морт)
  • Паскудства, брат, і не пытайся! (Якуб Колас)
  • Толькі не гавары маёй маме (Адам Глобус)
  • Калі мы падаем, зоркі загадваюць жаданні (Віталь Рыжкоў)
  • Калі мы ўдваіх, нас болей, чым іх (Віктар Жыбуль)
  • На Беларусі Бог жыве (Уладзімір Караткевіч)
  • Пачынаецца ўсё з любві (Яўгенія Янішчыц)

Яўгенія Янішчыц.jpg

Яўгенія Янішчыц

Немагчыма не ўзгадаць тут і культавай цытаты самога Андрэя Хадановіча: “Беларускі мужчына – чысты аб’ект кахання”.

Паэт і дызайнер Стась Карпаў кажа, што на цытаты можна разбіраць усяго Лявона Вольскага.

  • Вось і блытаецца ў Мінску хлеб, і маца, і вялікі кастрычнік, і Радаўніца
  • Збірай сяброў, запальвай газ
  • Мы закрычым "На абардаж!" – і гэты горад будзе наш

Лявон Вольскі.jpg

Лявон Вольскі

Далей Стась Карпаў пералічыў класікаў першай велічыні:

  • Медждупротчым (Янка Купала)
  • Позна бывае толькі ў труне (Уладзімір Караткевіч)
  • Жыў чалавек, жыве яго вантроба (Андрэй Мрый)
  • Горай не будзе, бо лепш не было (Уладзімір Някляеў)
  • Простыя словы, простыя рэчы (Міхал Анемпадыстаў)
  • Жах, жах, увесь свет у крыжах (Адам Глобус)

Міхал Анемпадыстаў.jpg

Міхал Анемпадыстаў

Добрая цытата ёсць і ў самога Адама Глобуса: “Свабоды баіцца раб”.

Адам Глобус.jpg

Адам Глобус

Пісьменніца Алена Брава – слупок са славутага верша Максіма Багдановіча:

Нашто ж на зямлі сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім да зор?

І слупок Алеся Разанава: “Людзі глядзяць у будучыню, мінулае – на людзей”.

Празаік Віктар Марціновіч прапанаваў славуты заклік Багушэвіча:

Францішак Багушэвіч.jpg

А таксама дзве цытаты Ларысы Геніюш:

  • Заўсёды патрэба для нашай старонкі адважных хлапцоў і дзяўчат
  • Іду адна, а прада мною – ноч

Ларыса Геніюш.jpg

Ларыса Геніюш

Яшчэ адна цытата, прапанаваная Марціновічам, належыць Шэкспіру, але беларусізаваў яе беларускі паэт Уладзімір Дубоўка:

Твой вобраз, на здзіўленне мастакам,
У сэрцы вока мне маё стварыла.

Паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч першай параіла цытату Янкі Купалы:

Што я мужык, усе тут знаюць.

Янка Купала.jpg

Янка Купала

А таксама:

  • Не люблю я места, па-расейску горад (Францішак Багушэвіч)
  • Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой (Уладзімір Караткевіч)
  • Загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па свеце! (Кастусь Каліноўскі)

Паэтка Валянціна Аксак прыгадала цытату Рыгора Барадуліна:

trebadoma.jpg

Паэт Анатоль Івашчанка прапанаваў дзве цытататы Алеся Разанава:

  • Усё, што кранае мяне, падобнае на мяне...
  • Калі ўсе згублены ключы,
    Калі ні шанцу, анічога,
    Усё ж ідзі, любі, крычы
    І пасягай на перамогу.

А таксама:

  • Свабоду нельга заваяваць, яе можна толькі дачакацца (Валянцін Акудовіч)
  • Жыццё – гэта месца, куды мы прыходзім папіць кавы... (Ігар Бабкоў)

Аўтар публікацыі: Дзмітры Гурневіч.
Крыніца: Радыё Свабода

Навіны

1 Кра 2020

Яго імя згадваецца разам з малодшым братам, класікам Максімам Багдановічам. І ролю старэйшага брата ў станаўленні пісьменніка і грамадзяніна недаацэньваць нельга. Менавіта таму супрацоўнікі музея працягваюць пошукі матэрыялаў, звязаных з В. Багдановічам, даследуюць матэрыялы, якія захоўваюцца ў фондах розных музеяў і архіваў.

Навіны бібліятэк

1 красавіка 1945 года. 39 дзён да Перамогі

1 Кра 2020

Дырэктыва Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага аб правядзенні наступальнай аперацыі на Берлін. Узяцце крэпасці Глогау. Акружэнне саюзнікамі рурскай групоўкі нямецкіх войскаў. Аднаўленне Мінска. Гастролі Дзяржаўнага літоўскага джаз-аркестра. Канферэнцыя бібліятэкараў Масквы. Газеты: “Звязда” (№ 60, 61), “Большэвік Палесся” Палескай (цяпер ліквідаванай) вобласці (№ 151), “Искра” Валожынскага раёна (№ 20).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

31 сакавіка 1945 года. 40 дзён да Перамогі

31 Сак 2020

Указ аб узнагароджанні ордэнам “Перамога”. Наступленне саюзнікаў. Зварот сялян Гродзенскай вобласці. Набор на рабочыя спецыяльнасці. Гастролі Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР. Газеты: “Звязда” (№ 59), “Советская Белоруссия” (№ 58), “Гродненская правда” (№ 43).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

31 Сак 2020

Ці можа дапамагчы рэальны мінулы ці ўяўны літаратурны досвед нам, сучасным, у разуменні і пражыванні новай паляндры – каранавіруса? Так, напрыклад, французы, італьянцы, бельгійцы перачытваюць А. Камю: як толькі абвясцілі пра новы вірус, узняўся продаж эсэ А. Камю "Паляндра". А што могуць пачытаць беларусы?

Навіны бібліятэк

111