ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Сімвалы народаў свету
Усё пачынаецца з сям’і

Лепшая сельская бібліятэка Дзятлаўскага раёна

Іншыя навіны

Па выніках работы за 2008 год Дварэцкая сельская бібліятэка прызнана лепшай сярод сельскіх бібліятэк Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Пры падвядзенні вынікаў улічваюцца многія крытэрыі: актыўнасць наведвання бібліятэкі чытачамі, іх колькасць, выкананне платных паслуг і інш.

Вядома, што адным з галоўных фактараў, які ўплывае на наведванне бібліятэкі, з’яўляецца багацце кніжнага фонду. У Дварэцкай сельскай бібліятэцы ён складае 13000 экзэмпляраў. Гэта дазваляе чытачу выбраць кнігі на любы густ – ад класікі да сучасных аўтараў. Творы апошніх прадстаўлены ў камерцыйным фондзе і перыядычна заказваюцца ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Карыстанне кнігамі з камерцыйнага фонду і камп’ютэрам уваходзіць у шэраг платных паслуг.

Попытам у чытачоў карыстаюцца перыядычныя выданні. Дарэчы, падпіска на іх у сельскай бібліятэцы даволі багатая. Так, летась было выпісана 50 часопісаў і 20 газет. Сярод іх – папулярныя расійскія выданні "Вокруг света", "Всемирная литература", "Крестьянка".

Сёння бібліятэка налічвае 490 чытачоў. У мінулым годзе іх было 480 чалавек. Павелічэнне колькасці чытачоў – адзін з "плюсаў" у рабоце кожнай бібліятэкі ў час Інтэрнэту і камп’ютэрных тэхналогій. Значную колькасць чытачоў бібліятэкі складаюць дзеці. Яны актыўныя наведвальнікі, удзельнікі конкурсаў, якія праводзяцца тут. Для вучняў 5–7 класаў працуе аматарскае аб’яднанне "Калейдаскоп".

Жыццё бібліятэкі насычанае. Шэраг мерапрыемстваў скіравана на прапаганду кнігі. У іх ліку – "Чытаю казку па пачатку", "Скарбонка ведаў", "Сцежкамі любімых пісьменнікаў", якія прайшлі падчас Тыдня дзіцячай кнігі.

Мерапрыемства "Малююць хлопчыкі і дзяўчаткі вайну" адбылося ў бібліятэцы ў рамках раённага конкурсу "Каб жыць і помніць", прымеркаванага да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Маленькім героям Вялікай Айчыннай вайны было прысвечана майскае пасяджэнне аматарскага аб’яднання "Калейдаскоп".

Актыўна ў бібліятэцы працуе і інфармацыйны цэнтр.

Крыніца: Дзятлаўская ЦБС

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам