ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Віншуем Валянціну Уладзіміраўну Ваўчык, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, з 75-годдзем!
Рамонт папяровых дакументаў з дапамогай падручных сродкаў і даступных матэрыялаў (+відэа)

Легендарны слоўнік беларускай мовы Івана Насовіча цяпер даступны анлайн

Легендарны слоўнік беларускай мовы Івана Насовіча цяпер даступны анлайн
Іншыя навіны

У бібліятэцы імя Якуба Коласа Акадэміі навук прэзентавалі электроннае перавыданне слоўніка беларускай мовы Івана Насовіча 1870 года – першага і шмат у чым непераўзыдзенага збору лексікі жывой мовы XIX стагоддзя.

«Словарь Бѣлорусскаго нарѣчія» (які ў арыгінале меў звацца слоўнікам «крывіцкай мовы», але расійскія акадэмікі выправілі) быў крыніцай слоўнага запасу і натхнення для беларускіх пісьменнікаў усіх пакаленняў. Яго факсімільнае перавыданне 1983 году служыла настольным даведнікам свядомых носьбітаў беларускай мовы, жывым доказам яе лексічнага багацця.

Электронную версію слоўніка пачаў ствараць мовазнаўца Зміцер Саўка. Ужо пасля яго смерці некалькі гадоў таму справу працягнулі Алесь Булойчык, Уладзімір Кошчанка і Вячаслаў Мартысюк. Сродкі на дыгіталізацыю збіралі талакой.

«Электронны Насовіч» даступны ўсім карыстальнікам. Шукаць словы можна і паводле арыгінальнага напісання, і сучасным афіцыйным беларускім правапісам, а пошук праз ключавое слова тлумачэння дазваляе вывесці на экран чараду сінонімаў (прыкладам, добры – варты, выпраўны, барзы, ладны, лэпскі, прасьлічны...).

У электроннай зборцы ёсць біяграфія і бібліяграфія Івана Насовіча. Праф. Генадзь Цыхун заўважыў у прадмове да перавыдання: «Класічныя лексікаграфічныя творы пачынаюць жыць сваім жыццём, дастасоўваючыся да новых умоў і патрэб».

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны

Вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”

9 Кра 2021

19 красавіка ў 12.00 пройдзе вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”

9 Кра 2021

15 красавіка з 10.00 да 11.30 Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць вэбінар для бібліятэк, падключаных да рэгіянальных зводных электронных каталогаў нашай краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

РЗЭК бібліятэк Мінскай вобласці працягвае раскрываць фонды бібліятэчных устаноў рэгіёна

9 Кра 2021

Да Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Мінскай вобласці далучыліся два новыя партнёры – Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўла Пранузы і Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. Рэсурс папоўніўся на 87 тысяч бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў гэтых бібліятэчных установах.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Узноўлены шэдэўр – пазл вялікага палатна (+ відэа)

9 Кра 2021

Арыгінальная гравіравальная дошка ХVII ст. і ўзноўленая з яе гравюра з партрэтам караля і вялікага князя Яна ІІІ Сабескага ўпершыню дэманструюцца на выставе “Узноўлены шэдэўр” у музеі кнігі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

8 Кра 2021

8 красавіка адбылася сустрэча Кацярыны Мікалаеўны Дулавай, рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, члена Канстытуцыйнай камісіі, з працоўным калектывам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111