ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Кніжная спадчына Францыска Скарыны” цяпер і ў Балгарыі
Захаваць Мір і абараніць Культуру: адкрылася выстаўка аб актуальнасці Пакта Рэрыха

Легендарная кнігарня “Вянок” вяртаецца ў Траецкае прадмесце

Легендарная кнігарня “Вянок” вяртаецца ў Траецкае прадмесце
Іншыя навіны

Знайсці рэдкае, нават старажытнае выданне можна ў кнігарні “Вянок”, што спецыялізуецца на букіністыцы. Але ўлетку на інтэрнэт-сайтах з'явіліся трывожныя навіны пра закрыццё крамы на рамонт і яе далейшы лёс.


Не так даўно стала вядома, што “Вянок” усё ж не спыніць свайго існавання, але зменіць уладара і будзе працаваць у крыху іншым профілі. Так, крама ўвайшла ў вялікую сетку “Белкнігі”. На пытанні “Звязды” пра лёс гэтай кнігарні пагадзіўся адказаць дырэктар “Белкнігі” Аляксандр Вашкевіч.

– Магазін “Вянок”, які пачаў працаваць у 1980-я гады, першапачаткова ўваходзіў у склад сеткі “Белкніга”. Потым ён перайшоў на баланс Паліграфкамбіната імя Якуба Коласа. Але варта разумець, што гэта перадусім паліграфічнае прадпрыемства, спецыялізаванае на друку кніг, а не іх продажы. Таму і эканоміка, і асартымент тавараў у краме не зусім адпавядалі яго профілю дзейнасці. Пытанне стаяла нават пра закрыццё “Вянка”. Натуральна, “Белкніга” як найбуйнейшае кнігагандлёвае прадпрыемства нашай краіны не магла пагадзіцца з гэтым, таму мы вырашылі вярнуць “Вянок” у сям'ю сваіх крам.

– Пасля рамонту і змены ўласніка кнігарні ці адбудуцца змены ў профілі крамы? Яна застанецца скіраванай на букіністыку?

– Магчыма, профіль крамы крыху зменіцца. У сетцы “Белкнігі” не адзін магазін спецыялізуецца на букіністыцы. Больш за тое, мы супраць таго, каб букіністыка ператварылася ў пэўнага кшталту “здачу бутэлек” – калі можна знайсці кнігі на сметніку і прынесці іх у магазін на продаж. Тут мы перш за ўсё маем на ўвазе рэдкія кнігі, якія прадстаўляюць культурную каштоўнасць і могуць быць патэнцыйна цікавымі сучасным пакупнікам. Гэта не сродак узбагачэння здатчыкаў, якія ўспрымаюць кнігі як другасную сыравіну. Мы павысім патрабаванні да прадукцыі, што будзе здавацца, таксама пашырым у гэтай краме асартымент аддзелаў краязнаўства, турыстычных даведнікаў і кніг пра Беларусь у цэлым, нашу прыроду і дасягненні ў асобных сферах. У тым ліку – на замежных мовах. Так плануем напоўніцу скарыстацца размяшчэннем крамы ў турыстычным цэнтры Мінска.

– У нашы дні кнігарні становяцца сапраўднымі цэнтрамі культуры. Тут ладзяцца прэзентацыі, арганізоўваюцца грамадскія абмеркаванні кніг. “Вянок” будзе запрашаць гасцей на імпрэзы?

– Гэтая кнігарня і сёння працуе ў тэставым рэжыме. Яе афіцыйнае адкрыццё адбудзецца 9 снежня, у 125-ты дзень нараджэння Максіма Багдановіча. Мы запрашаем усіх на вялікае свята кнігі ў Траецкае прадмесце. А пасля “Вянок” сапраўды стане базай кніжнага клуба, дзе пісьменнікі з нашай падтрымкай змогуць праводзіць творчыя сустрэчы, прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі. У гэтым кірунку будзем працаваць з Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

– “Белкніга” досыць хутка пашыраецца, адкрываюцца новыя крамы. Магчыма, станеце манапалістам на айчынным кніжным рынку?

– Паралельна з крамамі “Белкнігі” ў нашай краіне адкрываецца многа іншых кнігарняў розных фарматаў. Рынак сёння досыць свабодны. Можна казаць пра даволі моцную сетку оz.bу, гэтыя магазіны з проста пунктаў выдачы заказаў інтэрнэт-крамы ператварыліся ў паўнавартасныя кнігарні. Сетка “Буквоежка”, што складаецца з пяці крам, размешчаных у гандлёвых цэнтрах, таксама дазваляе казаць пра пэўную сістэму работы. У пачатку снежня ў Мінску адкрыецца крама Саsh аnd Саrrу з удзелам расійскага капіталу. Гэта магазін дробнага опту, дзе набываць кнігі змогуць прадпрымальнікі, маленькія суб'екты гаспадарання. Таму сцвярджаць, што “Белнікнга” становіцца манапалістам, нельга. Зараз развіваецца гандаль, альтэрнатыўны нашаму, ён досыць моцны. Нават калі казаць пра кропкавыя кнігарні, такія як “Кніжная нара”, “Сон у Гогаля”.

– Але ж у нас у краіне кніжны рынак, па сутнасці, досыць маленькі. Не страшна ў такім выпадку, што хутка страціце вялікую частку прыбытку і не пераможаце ў гэтай канкурэнцыі?

– Перамагчы павінен мацнейшы – якасцю кніг, іх асартыментам, цэнавай палітыкай, новымі формамі продажаў, акцыямі. І тут, канешне, плячо “Белкнізе” павінны падставіць айчынныя выдавецтвы. Бо менавіта з імі мы ў асноўным працуем. Камерцыйныя кніжныя сеткі і крамы не надаюць неабходнай увагі кнігам беларускіх выдаўцоў, аўтараў, выданням на беларускай мове. Таму я хацеў бы заклікаць пісьменнікаў і выдавецтвы ствараць якасныя творы, цікавы кантэнт – тады і ў “Белкнігі” будзе добрая будучыня. Мы разам пераможам у канкурэнтнай барацьбе.

– Разважаем у асноўным пра сталіцу. А як жа рэгіёны? “Белкніга” ўжо заклала традыцыю адкрываць ці абнаўляць магазіны ў гарадах, якія прымаюць Свята беларускага пісьменства. Ці плануеце налета звярнуць увагу на Полацк?

– У Полацку працуе кнігарня нашай сеткі. Зараз мы думаем пра тое, каб гэты магазін абнавіць, перафармаціраваць знешне і па прынцыпах работы. Магчыма, ва ўзаемадзеянні з мясцовымі ўладамі зможам адкрыць і новую кнігарню. Зразумела, што для такога вялікага горада, значнага культурнага цэнтра адной кніжнай крамы недастаткова.

Аўтар публікацыі: Марына Весялуха.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам