ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Беларускае Сярэднявечча Паўла Лойкі
Гран-пры конкурсу "Мастацтва кнігі" краін СНД у выдання "А хто там ідзе?"

Лаўрэатам Букераўскай прэміі за апошнія 50 гадоў стаў раман “Английский пациент”

Лаўрэатам Букераўскай прэміі за апошнія 50 гадоў стаў раман “Английский пациент”
Іншыя навіны

Лаўрэатам у намінацыі “Залатая Букераўская прэмія” (The Golden Man Booker Prize), прысвечанай лепшым кнігам свету за апошнія 50 гадоў, стаў раман “Английский пациент” канадскага пісьменніка Майкла Андатжэ.

Раман, які апавядае пра Другую сусветную вайну, стаў лаўрэатам Букераўскай прэміі ў 1992 годзе і быў пакладзены ў аснову знакамітага фільма 1996 году з Рэйфам Файнсам і Жюльет Бінош у галоўных ролях, які ўганараваны дзевяццю прэміямі “Оскар”.

Уручэнне “Залатой Букераўскай прэміі” прымеркавана да 50-годдзя Букераўскай прэміі. У адрозненне ад “Букера”, “Залаты Букер” прысуджаецца не рашэннем журы, а па выніках галасавання чытачоў. “Английский пациент” па выніках галасавання апярэдзіў чатыры іншыя раманы, стаўшы, на думку чытачоў, лепшым раманам з “Букераўскага” спісу за 50 гадоў. Кожны з 5 твораў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, прадстаўляе адно з дзесяцігоддзяў існавання Букераўскай прэміі.

Старшыня фонду Букераўскай прэміі баранэса Хелена Кенэдзі назвала раман “Английский пациент” “займальнай працай у галіне мастацкай літаратуры, паэтычнай і філасофскай”.

Букераўская прэмія – прэстыжная літаратурная ўзнагарода, якая штогод уручаецца ў Вялікабрытаніі. Прэмія заснавана ў 1968 годзе.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам