ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Культурна-асветніцкі праект "Будзь гаспадаром!"
Рукапісы – першасная крыніца вывучэння нацыянальнай спадчыны

Купідон чакае пераможцаў

Купідон чакае пераможцаў
Іншыя навіны

Сёмы год запар аб’яўляецца рэспубліканскі конкурс на лепшы літаратурны твор.


Заснавальнікі – Саюз пісьменнікаў Беларусі (СПБ), міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі Беларусі, а таксама Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Канчатковае рашэнне наконт пераможцаў прымае журы, аднак перад гэтым дасланыя творы разглядаюцца на саветах Мінскага гарадскога і абласных аддзяленняў СПБ, а таксама на секцыях па жанрах.

Творы праходзяць па наступных намінацыях: “Паэзія”, “Проза”, “Дзіцячая літаратура”, “Драматургія”, “Літаратурная крытыка і публіцыстыка”, “Краязнаўчая літаратура”, “Пераклад”, “Сатыра і гумар”, “Песенны жанр”. У першых трох прадугледжаны тры прызавыя месцы, у астатніх – толькі па адным.

Пераможцы, акрамя грашовай прэміі, атрымліваюць знак-зімвал “Залаты Купідон”. Чакаюць пісьменнікаў і заахвочвальныя дыпломы.

Сярод леташніх пераможцаў конкурсу – паэт Алег Салтук, празаік Мікалай Ільінскі, драматург Фёдар Палачанін; у намінацыі “Дзіцячая літаратура” першае месца заняў Мікола Маляўка, а Зіновій Прыгодзіч перамог з кнігай “Постаці” ў намінацыі “Крытыка і літаратуразнаўства”. Лепшае краязнаўчае выданне – у Анатоля Статкевіча-Чабаганава, аўтара летапісу беларускіх родаў “Я – сын ваш”, а лепшым перакладчыкам стаў Уладзімір Скарынкін – ён пераклаў на беларускую мову творы Дантэ Аліг’еры і Франчэска Пятраркі.

У песенным жанры перамог Іван Юркін. Дарэчы, дыплом атрымаў і выканаўца яго патрыятычных песень – Анатоль Ярмоленка.

Лепш за ўсё дасылаць творы ў абласныя аддзяленні СПБ альбо адразу ў Дом літаратара ў Мінску, што па адрасе Фрунзе, 5. Конкурс адкрыты, а гэта значыць, што ў ім могуць удзельнічаць усе, а не толькі сябры СПБ. Аднак сёлета ўнесена вельмі значная папраўка: прэмію нельга атрымаць двойчы. Былі выпадкі, калі адзін і той жа чалавек атрымліваў прэмію ў розных намінацыях або займаў прызавыя месцы ў адной намінацыі, але ў розныя гады.

“Гэтак будзе больш справядліва. Іначай атрымаецца замкнёнае кола”, – тлумачыць Генадзь Пашкоў. Вынікі конкурсу будуць падведзеныя летам: прыкладна ў канцы ліпеня плануецца правесці пасяджэнне аргкамітэта. Па традыцыі пераможцаў узнагародзяць на Свяце беларускага пісьменства.

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”, 15.03.2013

Чытайце таксама:

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам