ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні
Жанчына: роўнасць, годнасць, свабода і бяспека

Купалаваму перакладу “Слова о полку Игореве” – 90 гадоў

Купалаваму перакладу “Слова о полку Игореве” – 90 гадоў
Іншыя навіны

Янка Купала стаў першым беларусам, які пераклаў “Слово о полку Игореве” на беларускую мову. Прычым зрабіў гэта двойчы: у прозе і ў вершах.


Упершыню празаічны пераклад старажытнай паэмы быў надрукаваны 11 лістапада 1919 года ў газеце “Беларусь” пад загалоўкам “Аповесць аб паходзе Ягоравым, Ягора Святаслаўлева, унука Алегава”. Вершаваны варыянт перакладу ўпершыню з’явіўся ў газеце “Вольны сцяг” у 1921 годзе (№ 5, 6).

“Я так зжыўся з творам, што, зрабіўшы пераклад, як бы адчуў сябе суаўтарам і гляджу на гэту сваю працу як на сваю ўласную творчасць”, – пісаў Купала.

Вершаваны пераклад паэмы (“Песня аб паходзе Ігара”) беларускі пісьменнік скончыў 5 верасня 1921 года ў Акопах – і ў тым жа годзе пераклад надрукавалі ў газеце. “...Вершаваны пераклад... атрымаўся цудоўны: усюды відаць разуменне старога тэксту і прыкметна мастацкае пачуццё, не гаворачы ўжо пра лёгкі верш, які адпавядае зместу карціны. У Вашай апрацоўцы беларуская мова аказалася на вышыні”, – хваліў перакладчыка Яўхім Карскі.

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы працуе дакументальна-мастацкая выстаўка, прымеркаваная да 90-гадовага юбілею вершаванага перакладу Купалам старажытнаславянскай паэмы. Узаемасувяззю літаратуры і мастацтва назвалі выстаўку яе складальнікі.

Выстаўка аб’яднала дзве часткі. Першая – мастацкая: графічныя ілюстрацыі 1984 года, створаныя да кнігі перакладаў “Слова пра паход Ігаравы” народным мастаком Беларусі Георгіем Паплаўскім і мастачкай Аленай Лось. Графічныя ілюстрацыі змяшчаюць інтэрпрэтаваныя жывапісцамі сцэны з паэмы.

Другая і галоўная частка – Купалаўскія рукапісы перакладу “Слова...”, кнігі з публікацыяй паэмы на рускай мове, а таксама адзінае асобнае выданне перакладу ў 1938 годзе.

– Пры жыцці Купалы толькі аднойчы яго пераклад выдаваўся асобнай кнігай – у 1938 годзе. І гэты пераклад у нас ёсць, – гаворыць вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Янкі Купалы Фаіна Ваданосава. – Даследчыкі адзначаюць, што вершаваны варыянт купалавага перакладу – вяршыня яго перакладчыцкай дзейнасці. Гэтай выстаўкай мы хочам паказаць якраз перакладчыцкае майстэрства песняра.

Каментарый даследчыцы “Слова...”, кандыдата філалагічных навук Людмілы ЗАРЭМБЫ, дацэнта кафедры рускай літаратуры БДУ:

– Цікава тое, што ў 1985 годзе, калі былі абнародаваныя архівы Гарэцкага, выявілася, што Максім Гарэцкі таксама перакладаў “Слова...”, толькі ўжо пасля Купалы. Больш за тое, менавіта па хрэстаматыі Гарэцкага, у якой быў змешчаны яго пераклад, дзеці і вывучалі “Слова...” ажно да 1938 года. Між іншым, у перакладах Гарэцкага і Купалы – розныя падыходы. Купалаўскі – больш паэтычны.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам