ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Беларускія кнігі ў дар Цэнтру беларускай культуры ў Даўгаўпілсе
Музыка Юры Несцярэнка выдаў кнігу для дзяцей па-беларуску

Купалаўскі тэатр праводзіць анлайн-фэст “Паўлінка на Купалле”

Купалаўскі тэатр праводзіць анлайн-фэст “Паўлінка на Купалле”
Іншыя навіны

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы праводзіць першы музейна-тэатральны анлайн-фестываль “Паўлінка на Купалле”. Фестываль пачаўся 6-га і завершыцца 12 ліпеня.

Паўдзельнічаць у віртуальным фестывалі можна па спасылцы. Ён даступны на трох мовах: беларускай, англійскай і рускай.

Відэасюжэты разбіты на тры тэматычныя часткі: “Папараць-кветка”, “Паўлінка” і “Свята”.

“Папараць-кветка”

Гледачам пакажуць экскурсію па Вязынцы, дзе нарадзіўся Янка Купала.

Акторка Купалаўскага Марта Голубева правядзе майстар-клас па пляценні купальскага вянка.

“Паўлінка”

Гледачам прапануюць зазірнуць у закулісныя лабірынты Купалаўскага тэатра і “пабачыць шматлікія купалаўскія таямніцы”. Экскурсію па тэатры правядуць актрысы Зоя Белахвосцік, якая выконвала ролю Паўлінкі з 1982 да 2000 года, і Крысціна Дробыш. Яны раскажуць пра гісторыю тэатра, пакажуць бутафорскі цэх, грымёркі, пульт памочніка рэжысэра, патлумачаць, хто і як прымае ўдзел у стварэнні кожнага спектакля, прадставяць унікальную падборку афіш “Паўлінкі” з 1913 па 2013 гады.

Тут жа можна будзе паглядзець спектакль “Паўлінка”.

“Свята”

У сюжэце “Лявоніха з Паўлінкай і Адольфам Быкоўскім” гледачоў навучаць танцаваць “Лявоніху”. А таму, хто потым здыме і выкладзе самую хвацкую лявоніху ў сацыяльных сетках з хэштэгам #паўлінканакупалле, абяцаюць падарунак.

Аркестр тэатра зайграе выбраныя кампазіцыі са спектакляў Купалаўскага.

У межах анлайн-фэсту “Паўлінка на Купалле” гледачы трапяць у студыю легендарнага калектыва “Песняры”, створанага музыкам Уладзімірам Мулявіным у далёкім 1969 годзе.

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны

Фонды яшчэ 37 бібліятэчных устаноў можна ўбачыць у Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі

7 Жні 2020

68 тысяч бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў бібліятэках Шклоўскага і Крычаўскага раёнаў, папоўнілі рэгіянальны блок ЗЭК бібліятэк Беларусі – РЗЭК бібліятэк Магілёўскай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 жніўня – дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі

6 Жні 2020

Беларускі першадрукар Францыск Скарына пачаў выдавецкую дзейнасць у 1517 годзе ў Празе. Першай кнігай стаў Псалтыр, у якім была пазначана дата завяршэння. Дзякуючы гэтаму мы ведаем не толькі год, а нават дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі – 6 жніўня 1517 года.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Тэатр Уладзіслава Галубка

7 Жні 2020

Сёлета 10 жніўня спаўняецца 100 гадоў з пачатку існавання Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра, арганізатарам і кіраўніком якога быў буйны дзеяч нацыянальнай сцэны, першы народны артыст Беларусі Уладзіслаў Іосіфавіч Галубок (1882–1937).

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Да 180-годдзя загадкавага Альгерда Абуховіча

6 Жні 2020

У гісторыю беларускай літаратуры Альгерд Рышардавіч Абуховіч (псеўданім Граф Бандынэлі, даты жыцця 6 жніўня 1840 – 22 жніўня 1898) увайшоў як паэт, пісьменнік-рэаліст, перакладчык, адзін з пачынальнікаў жанру байкі, мастацкай прозы і мемуарыстыкі.

Па старонках беларускага календара

Пра сучасную Беларусь распавядае новая выстава бібліятэкі

5 Жні 2020

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, найбуйнейшым інфармацыйным цэнтры рэспублікі, сабрана максімальная колькасць аб’ектыўнай інфармацыі пра нашу краіну. Новая тэматычная выстава “Беларусь сёння” адкрылася ў зале перыядычных выданняў (пам. 106).

Кніжныя выстаўкі

Беларускія кнігі перададзены аўтаноміі беларусаў Расіі

5 Жні 2020

3 жніўня ў рамках дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа” Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі перададзена ў дар больш за 300 асобнікаў беларускіх выданняў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111