ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Каб неба мірнае – навек!
Канферэнцыя “Кніга і чытанне ў лічбавую эпоху”

“Кубак шампіньёнаў з музеем Багдановіча” ў межах міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”

“Кубак шампіньёнаў з музеем Багдановіча” ў межах міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”
Іншыя навіны

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на штогадовую акцыю “Ноч музеяў”, якая гэтым разам збярэ ўсіх прагных да перамог і рэкордаў. Наведвальнікаў чакае праграма на любы густ: цягам свята можна заставацца гледачом і стаць сведкам новых перамог, а можна самому стаць пераможцам.

Падбадзёрыцца перад пачаткам спаборніцтваў дапамогуць “стадыённыя” гімны ад “Спеўнага сходу” на чале з Сяргеем Доўгушавым.

На адкрыцці выстаўкі з удзелам пераможцаў прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча можна будзе пачуць не толькі пра літаратурныя перамогі вядомых аўтараў, але і пра шлях да поспеху, на якім сустракаліся і паражэнні.

Адной з галоўных падзей “Ночы музеяў” стане паэтычнае спаборніцтва “Мінскі рахунак”. Па аналогіі з вядомым спаборніцтвам паміж асілкамі ў Гамбургу паэты самі выберуць мацнейшага з іх, а аматары творчасці змогуць падтрымаць свайго фаварыта.

Цягам свята вас чакае выступ гуртоў “Ketri”, “PyLai” і Георгія Дабро.

Ахвотных да актыўнасцей будуць чакаць адмысловыя пляцоўкі з магчымасцю прыняць удзел у разнастайных спаборніцтвах – сур’ёзных і не вельмі: шашкі-“пстрычкі”, “шуфлядка”, “літаратурны кракадзіл”, “папера, нажніцы, камень”, збіранне кубіка Рубіка, настольныя гульні, марафон ад Вільні да Мінска па “Зачараваным царстве”, музейны квэст па экспазіцыі і іншыя. Прымаць удзел у іх можна як камандай, так і індывідуальна.

Найбольш кемлівыя, моцныя і спрытныя атрымаюць прызы ад Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і партнёраў: Саюза беларускіх пісьменнікаў, кампаній lstr.bysupertoys.by, symbal.by, “Будзьма беларусамі!”.

Пачатак 18 траўня 2019 года ў 17.00 (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а)

Кубак шампіньёнаў

Крыніца: Новы час

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам