ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Ісфандзіяр Бахціяр аглы Вагабзадэ: “Чытаю, як сваю, беларускую кнігу”
Roots and Treetops / Карані і вершаліны

Крытыка? Ёсць!

Крытыка? Ёсць!
Іншыя навіны

Неяк так павялося ў сённяшняй літаратурнай сітуацыі, што надта модна стала наракаць на адсутнасць у краіне добрай (калі не сказаць прафесійнай) літаратурнай крытыкі.


І нават тое, што досыць якасныя, удумлівыя рэцэнзіі на новыя кнігі, агляды, напісаныя маладымі і больш дасведчанымі даследчыкамі, рэгулярна з’яўляюцца ў прэсе, праходзіць актыўнае абмеркаванне адметнасцей шляхоў развіцця айчыннага пісьменства, не задавальняе скептыкаў. Думаецца, кніга “Зерне хараства: культурфіласофскія нататкі” Аляксея Рагулі, што зусім нядаўна пабачыла свет, стане больш пераканаўчым сведчаннем таму, што добрая крытыка ў беларускай літаратуры ўсё ж такі ёсць.

Выданне – не проста зборнік тэкстаў, напісаных шаноўным даследчыкам цягам апошніх некалькіх гадоў, гэта фактычна сцвярджэнне пастулатаў філасофіі нашай нацыянальнай культуры, развагі пра адметнасці функцыянавання літаратуры ў розных кантэкстах і аспектах. У пасляслоўі да кнігі вядомая даследчыца літаратуры Таіса Грамадчанка піша: “Да ліку сур’ёзных і глыбокіх інтэрпрэтатараў нацыянальнай класікі на сучасным этапе належыць Аляксей Уладзіміравіч Рагуля. Яго даследчыцкая сцяжына, якая бярэ пачатак з 1968 года, з першых крокаў была пазначана зваротам да класічных твораў… У 1970-я гады А. Рагуля пачаў выступаць таксама як крытык. Рэцэнзіі, артыкулы, звязаныя з так званым бягучым літаратурным працэсам, з’яўляліся і пазней, а добрае веданне надзённай літаратурнай сітуацыі адчуваецца ў працах гісторыка-аналітычнага характару”.

Выданне складаецца з двух вялікіх раздзелаў. У першы, які атрымаў сімвалічную назву “Накаты”, увайшлі артыкулы аўтара, прысвечаныя аналізу пытанняў філасофіі беларускай культуры. Другі – “Пераадоленне” – склалі літаратуразнаўчыя працы. Тут у цэнтры ўвагі аўтара апынуліся творы класікаў – В. Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, Янкі Нёманскага, а таксама нашых сучаснікаў.

Варта адзначыць, што тэксты Аляксея Рагулі не проста канстатуюць існаванне пэўных феноменаў у культуры, з’яў у літаратуры, – змяшчаюць сапраўды глыбокі філасофскі аналіз феноменаў з апеляваннем да прац класікаў сусветнай філасофіі. Аўтар імкнецца асэнсаваць з’яву, працэс у больш шырокім кантэксце, зразумець яго месца і значэнне ў гісторыі нацыі і нацыянальнай літаратуры. Магчыма, таму даследчык увесь час праз прызму здабытых ведаў, уласных новых разваг вяртаецца да ўжо вывучаных і разгледжаных раней твораў (у першую чаргу, нацыянальнай класікі), нібыта спаборнічаючы сам з сабою, прадстаўляе іх новае прачытанне і разуменне.

Адметна, што кандыдат філалагічных навук, прафесар культуралогіі Аляксей Рагуля і сёння актыўна працуе ў галіне літаратурнай крытыкі. Яго артыкулы і рэцэнзіі, якія досыць рэгулярна з’яўляюцца ў друку, – сапраўды “вышэйшы пілатаж”, што паказвае выдатны прыклад і дае магчымасць маладым даследчыкам павучыцца ў сапраўдных мэтраў.

Аўтар публікацыі – Марына Весялуха.

Крыніца: Газета “Літаратура і мастацтва”, 26.07.2013.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам