ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Росчырк Марка Шагала і асабісты подпіс Віктора Гюго – рэдкія асобнікі ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі
Пяцітомнік “Перамога” папоўніў фонд “алмаза ведаў”

Круцейшыя, чым у братоў Грым: выходзіць зборнік беларускіх чарадзейных казак

Круцейшыя, чым у братоў Грым: выходзіць зборнік беларускіх чарадзейных казак
Іншыя навіны

На “Вулеі” ідзе краўдфандынгавая кампанія для выпуску незвычайнага зборніка: “Вядзьмар, які рабіўся ваўком” – гэта трыццаць беларускіх казак з класічных збораў этнографаў XIX–XX стагоддзяў Паўла Шэйна, Еўдакіма Раманава, Міхала Федароўскага і Уладзіслава Вярыгі.

Для гэтага выдання іх адабраў і апрацаваў па-новаму Антон Францішак Брыль. Непаўторныя ілюстрацыі да кнігі зрабіў знакаміты мастак Валерый Славук.

Kazki-1.jpg

“Падбіраючы і рыхтуючы казкі для гэтай кнігі, я ставіў перад сабою разам тры мэты.

Па-першае, я імкнуўся паказаць чытачам стыль і жывы голас беларускай казкі. Згладжваючы няроўныя ці цяжка зразумелыя месцы ў запісах, я стараўся не прыводзіць іх усё ж да стэрыльнай літаратурнасці, не заглушаць цалкам голас апавядальніка – а саміх апавядальнікаў, дзе яны вядомыя, называць па імёнах.

Па-другое, я хацеў падзяліцца тым, што падабаецца ў беларускіх казках мне самому. Чытаючы ўпершыню кожную з гэтых трыццаці, я хоць раз сказаў «Ух!» – ці з такой, ці з сякой прычыны. Можа, і вы скажаце.

Па-трэцяе – як аматар казак ўсіх народаў свету – я з асабліваю прыемнасцю ўключаў у зборнік казкі, якія даюць адметнае мясцовае прачытанне якога-небудзь вельмі пашыранага матыву: пра час, які бяжыць на тым свеце хутчэй, чым на гэтым; пра жытло нячысцікаў, якое папраўдзе выглядае зусім не так, як здаецца выпадковаму госцю; пра чарадзейнага дапаможцу, пакрыўджанага бяздумным учынкам”, – дзеліцца ўкладальнік зборніка Антон Францішак Брыль.

Kazki-3.jpg

У кніжку ўвойдуць 30 казак з 50 каляровымі ілюстрацыямі, агулам выйдзе 80 старонак у цвёрдай вокладцы. Хочаце атрымаць кнігу – далучайцеся да кампаніі!

Крыніца: Наша ніва

Навіны

Падведзены вынікі працы сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі бібліятэк Беларусі за 2019 г.

6 Сне 2019

5 снежня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося пасяджэнне Тэхналагічнага камітэта сістэмы карпаратыўнай каталагізацы бібліятэк Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя аб сучасным беларускім канцэртна-выканальніцкім мастацтве

6 Сне 2019

5 снежня адбылася чарговая сустрэча ў межах цыкла “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”. З сучасным беларускім канцэртна-выканальніцкім мастацтвам слухачоў пазнаёміла кандыдат мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Ірына Леанідаўна Гарбушына.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Сне 2019

Да Рэгіянальнага зводнага каталога бібліятэк Брэсцкай вобласці далучыліся дзяржаўная ўстанова культуры “Маларыцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” і дзяржаўная ўстанова культуры “Жабінкаўская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса “Не для чужых вачэй”

6 Сне 2019

Выйшаў працяг прыгодніцкага комікса, выпушчанага ў падтрымку дабрачыннага праекта Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі А1 “Я бачу!”. З 4 снежня другую частку гісторыі пра школьнікаў, іншапланецян і незвычайныя акуляры можна атрымаць у падарунак у кнігарнях Мінска і Віцебска.

Навіны бібліятэк

111