ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
ХІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Багдановіч: знаходкі

Краязнаўства Магілёўшчыны

Краязнаўства Магілёўшчыны
Іншыя навіны

У выніку краязнаўчай дзейнасці супрацоўнікамі Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна і бібліятэк Магілёўскай вобласці створаны шэраг тэматычных інфармацыйных рэсурсаў.


Поўнатэкставая база даных "Мой край – Магілёўшчына" змяшчае інфармацыю па гісторыі, культуры, прамысловасці, сельскай і іншым гаспадаркам горада Магілёва і Магілёўскай вобласці з часоў заснавання і да сённяшняга дня. Матэрыялы сабраны і падрыхтаваны супрацоўнікамі цэнтральных бібліятэк раённых цэнтраў Магілёўскай вобласці. Па меры паступлення новай інфармацыі раздзелы сайта дапаўняюцца звесткамі пра славутых і знакамітых людзей, размяшчаюцца новыя матэрыялы па адукацыі, культуры, прамысловасці раёнаў краю.

Калектывам бібліятэкі распрацавана ўласная сістэма бібліяграфічных паказальнікаў па краязнаўстве, якія ствараліся на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, з мэтай садзейнічання фарміраванню дакументальнага інфармацыйнага банка даных пра вобласць. Сістэма паказальнікаў складаецца з бягучага ўніверсальнага навукова-дапаможнага паказальніка "Новая літаратура аб Магілёўскай вобласці", а таксама рэкамендацыйных і навуковых дапаможнікаў:

З мэтай узнаўлення і захавання гісторыі кіраўніцтвам бібліятэкі было прынята рашэнне па стварэнні музейнага пакоя гісторыі кнігі і бібліятэкі. Музейны пакой з’яўляецца комплексным інфармацыйна-культурным цэнтрам, займае асобнае памяшкане, у якім сабраны і сістэматызаваны дакументныя фонды, дапоўненыя музейнымі экспанатамі, прадстаўленымі ў выглядзе тэматычных блокаў.

На сайце ўстановы арганізаваны віртуальныя выстаўкі "Возвращенное наследие", "Могилёвская губерния на страницах печатных изданий", "Могилёвская битва 1941 года: хроника мужества", "Янка Купала і Якуб Колас у творчасці пісьменнікаў Магілёўшчыны", "Ганаровыя грамадзяне горада Магілёва".

Асноўная мэта праекта “Чарнобыль Быль... Боль...” – даць уяўленне пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС, яе выніках і маштабах для Магілёўскага краю, пра ліквідатараў аварыі – ураджэнцаў Магілёўшчыны, пра намаганні дзяржавы па пераадоленні наступстваў катастрофы.

Спецыялісты бібліятэкі актыўна супрацоўнічаюць з краязнаўчымі арганізацыямі горада, музеямі, архівамі, аказваюць метадычную і практычную дапамогу супрацоўнікам бібліятэчных сістэм вобласці па пытаннях краязнаўчай дзейнасці, бяруць удзел у навукова-практычных канферэнцыях, такіх як міжнародны навукова-практычны семінар "Бібліятэчнае краязнаўства: тэрыторыя вялікіх магчымасцей і перспектыў", ІV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Бібліятэка і грамадства: гісторыя, рэальнасць, перспектывы ўзаемадзеяння", канферэнцыя "Мастацкі свет Я. Купалы і Я. Коласа" і інш.

З мэтай прапаганды гісторыка-культурнай спадчыны Магілёўшчыны ў сродках масавай інфармацыі калектывам бібліятэкі праводзіцца значная інфармацыйная работа: выступленне на радыё і тэлебачанні з інфармацыяй краязнаўчага характару, публікацыі краязнаўчай тэматыкі ў рэспубліканскім і мясцовым друку.

Чытайце таксама:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам