ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“В лесу родилась ёлочка!”
Прэзентацыя новых кніг

Краязнаўства Брэстчыны

Краязнаўства Брэстчыны
Іншыя навіны

Краязнаўства з`яўляецца прыярытэтным напрамкам дзейнасці Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.


Асноўнай мэтай калектыў установы ставіць збор і захаванне максімальна поўнай калекцыі дакументных рэсурсаў пра рэгіён. Некаторыя вынікі гэтай работы знаходзяць сваё адлюстраванне на сайце бібліятэкі.

Электронны рэсурс “Краязнаўства Берасцейшчыны” аб`ядноўвае адразу некалькі электронных баз даных (ЭБД), сярод якіх “Спадчына”, “Кніга «Памяць»”, “Брэсцкі мір”, “Ю. І. Крашэўскі” і прадстаўляе ўвазе карыстальнікаў інфармацыю па гісторыі, розных сферах эканомікі і культурнага жыцця Брэсцкага краю. На старонках рэсурсу можна не толькі даведацца шмат цікавага пра гісторыю і эканоміку Брэстчыны, але і пазнаёміцца з апошнімі навінамі і падзеямі культурнага жыцця рэгіёна, з гісторыяй стварэння і правядзення міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа”, знайсці інфармацыю па тэме заключэння Брэсцкага міру і г.д. А пра знамянальныя даты і падзеі чытачам раскажа база даных “Краязнаўчы каляндар”.

У сувязі з тым, што Брэст атрымаў ганаровы статус культурнай сталіцы Беларусі на 2015 г., на базе абласной бібліятэкі з мэтай папулярызацыі беларускай культуры ўжо запланавана правядзенне каля 150 рэспубліканскіх і рэгіянальных творчых праектаў, акцый, форумаў, сярод якіх канферэнцыя “Берасцейскія кнігазборы”, акцыя “Раскажы мне пра вайну” да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, выстаўкі і мерапрыемствы, прысвечаныя юбілейным датам у гісторыі Брэстчыны: 75-годдзю Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, 350-годдзю з моманту стварэння ў Брэсце манетнага двара, 500-годдзю з дня нараджэння Мікалая Радзівіла Чорнага.

III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання” запланавана ў бібліятэцы на май 2015 года. Асноўная мэта навуковага мерапрыемства – прадэманстраваць значэнне і каштоўнасць гістарычных кнігазбораў Берасцейшчыны, выявіць рэгіянальныя асаблівасці іх стварэння, захавання і вывучэння ў кантэксце кніжнай культуры Беларусі.

20–21 лістапада на базе Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая прайшоў абласны семінар дырэктараў ЦБС і бібліёграфаў аддзелаў абслугоўвання і інфармацыі цэнтральных бібліятэк на тэму “Бібліятэка як цэнтр рэгіянальнага краязнаўства”. Пад час мерапрыемства былі абмеркаваны такія пытанні, як бібліятэка і культуралагічны працэс у рэгіёне, праблемы каардынацыі і карпаратыўнага ўзаемадзеяння бібліятэк Брэсцкай вобласці, роля гарадской бібліятэкі ў сістэме краязнаўчага інфармавання, знаёмства з краязнаўчымі ЭБД “Брэсцкі мір” і інш.

Чытайце таксама:
Краеведение Витебщины

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам