ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Вялікі знаўца мовы роднай зямлі
Bielaruski. Women of Europe

Край, асвечаны бусламі

Край, асвечаны бусламі
Іншыя навіны

Экалогіі і ахове навакольнага асяроддзя прысвечана выстаўка “Край, асвечаны бусламі”, якая ладзiцца ў снежні ў Гомельскай абласной бібліятэцы.


Унікальнасць і міжнародная значнасць цэлага шэрага прыродных экасістэм Беларусі неаспрэчныя, іх захаванасць неабходны не толькі для нашай краіны, але і для прыроды ўсяго еўрапейскага рэгіёна.

Наведаўшы гэтую выстаўку, чытачы пазнаёмяцца з кнігамі пра лепшыя куткі беларускай прыроды, атрымаюць уяўленне пра актуальныя праблемы гэтых тэрыторый.

На зямлі ёсць нямала цудоўных тварэнняў прыроды, і ў кожнага рэгіёна ёсць свае асаблівасці і сімвалы. Такім сімвалам для Гомельшчыны з’яўляецца Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, размешчаны на тэрыторыі Жыткавіцкага, Петрыкаўскага і Лельчыцкага раёнаў Гомельскай вобласці. Яго плошча складае 83 688 га. На тэрыторыі парка больш за 50 відаў звяроў, 250 відаў птушак, 22 віды дрэваў, 32 – кустоў.

Каб захаваць для нашчадкаў некранутыя куткі жывога Палесся, былі заснаваны нацыянальныя паркі, заказнікі і запаведнікі: “Палескі радыеэкалагічны запаведнік”, “Тураўскі луг”, “Выдрыца”, “Буда-Кашалёўскі біялагічны заказнік”, “Мазырскія яры”, “Смычок” і інш.

Пазнаёміцца бліжэй з гэтымі прыроднымі комплексамі, іх жывёльным і раслінным светам дапамогуць больш за 70 кніг, якія дэманструюцца на выстаўцы.

Источник: Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У. І. Леніна

Навіны

Найважнейшая справа

14 Кас 2019

Кастрычнік заўсёды асыцыіруецца ў нас са школай, навучаннем і святам настаўнікаў. А ў 20-х гадах мінулага стагоддзя ва ўмовах іншаземнай інтэрвенцыі і гаспадарчай разрухі ў галіне народнай адукацыі было вельмі складанае становішча.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

111