ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Візіт в'етнамскай парламенцкай дэлегацыі
Жыццё маё – дарогі, песні...

Кніжная сукенка з інавацыямі

Кніжная сукенка з інавацыямі
Іншыя навіны

Як маркетолагу ў бібліятэцы прачытаць каханне? Гаворка пойдзе пра аддзел бібліятэчнага маркетынгу Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска.


Пра той аддзел, які цвёрда ведае, чым і для чаго трэба займацца штодня. І тамтэйшыя маркетолагі, як пераканала нас жыццё, умеюць і любяць здзіўляць. У 2012-м, напярэдадні Дня горада, аддзел маркетынгу дзіцячых бібліятэк прапанаваў абсалютна нестандартную акцыю “Чытай і… ажыццяўляй!”. Медыйныя асобы прыйшлі да дзяцей і сфатаграфаваліся ў ролі знакамітых літаратурных персанажаў, паведамілі пра свае кніжныя густы. Розгалас быў немалы.

Сёлета дзяўчаты падрыхтавалі чарговы бібліятэчны “магніт”, які, без сумневу, прыцягне дадатковых чытачоў. 27 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы № 1 адкрылася выстаўка кніжных вясельных сукенак “Bride-to-read”. Назва – англійская, але галоўныя героі акцыі – літаратурныя персанажы кніг пра каханне, створаных беларускімі пісьменнікамі. Інтрыга? Самая сапраўдная! Пра гэта – і гаворка з начальнікам аддзела маркетынгу сталічных дзіцячых бібліятэк Вольгай Воўк.

– Поспех аддзела ў тым, што ў складзе яго – маладыя дзяўчаты, якім не лянотна думаць?

– Так, мы маладыя: мой намеснік Аляксандра Ашкінадзэ, супрацоўніцы Тоня Вінаградская, Вікторыя Бародзіч. Сярэдні ўзрост – крыху больш за 25 гадоў. І вынаходзіць ідэі нам сапраўды цікава.

– А патлумачце, калі ласка, “тэхналогію” выніковага думання.

– “Нарадзіць” праект нескладана. Складана яго рэалізаваць. Тым больш, пры адсутнасці фінансавання.

– Але з рэалізацыяй у вас праблем няма. Чаму яны ўзнікаюць на сяле?

– Я думаю, прычына тут крыецца ў тым, што ва ўстановах аграгарадкоў, у сельскіх бібліятэках няма адпаведнага штату. Аддзел маркетынгу не займаецца абслугоўваннем чытачоў. А ў бібліятэкара – план па кнігавыдачы.

– Так і атрымліваецца на практыцы. Пры раённых бібліятэчных структурах дзейнічаюць маркетынгавыя аддзелы. Але на кожную сельскую бібліятэку яны свой крэатыўны ўплыў, як падаецца, распаўсюдзіць не здольныя. Дзейнічае, відаць, прынцып “свой розум у чужую галаву не ўкладзеш”… Бібліятэчны маркетолаг, у ідэале, – парушальнік чытацкага спакою?

– У нашым выпадку, не толькі дзіцячага, але і дарослага. Ёсць попыт на нашы акцыі, і мы яго бясплатна задавальняем.

– Як часта выдаеце на-гара праекты з удзелам акцёраў, музыкаў, спевакоў, пісьменнікаў?

– Вялікія праекты, разлічаныя на прэсу і розгалас, – прыкладна раз у год. Не забывайцеся, што мы займаемся і ўнутранымі справамі. Сёлета наладзілі заняткі Школы бібліятэчнага лідарства, якая займаецца павышэннем кваліфікацыі бібліятэчных супрацоўнікаў. Газета “Культура” пра гэта пісала.

– Медыйныя персоны, адчуваючы сацыяльную адказнасць, ахвотна з вамі супрацоўнічаюць?

– Так. Гэта яшчэ і сябры нашых сяброў. З сёлетнім праектам, да прыкладу, нам вельмі дапамаглі пісьменнікі Жэня Пастарнак і Андрэй Жвалеўскі. Яны – таксама нашы чытачы і частыя госці.

– Як узнік новы праект?

– Тут і мазгавога штурму не спатрэбілася. Наша калега выходзіла замуж, выбірала вясельную сукенку… Ідэя кніжнага вясельнага ўбрання ляжала на паверхні… А апранаць яго мы будзем на гераінь твораў Наталлі Батраковай, Тамары Лісіцкай, Леаніда Дранько-Майсюка, Алены Брава… Да справы падключылася малады дызайнер Марта Касцюкевіч – дзяўчына з арыгінальным бачаннем сучаснай моды і сучаснай літаратуры.

– Чым яшчэ будзе адметная выстаўка кніжных вясельных сукенак?

– Абмеркаваннем нестандартных ідэй па правядзенні вяселляў, аўтограф-сесіямі пісьменнікаў, літаратурнымі варыяцыямі на тэму hand-made (майстар-класы па вырабе паштовак і дызайнерскіх упрыгожанняў)… Словам, пастараемся звесці ў адно кнігі і сукенкі. Усё разам павінна пераўтварыцца ў модна-вясельна-літаратурнае свята ў сценах сталічнай дзіцячай бібліятэкі № 1. Працягнецца яно да 3 снежня.

 

– Я не чуў пра аналагі вашай “вясельнай” ідэі. Як збіраецеся абараняць аўтарскія правы?

– Ведаеце, чым больш у нас скрадуць, тым багацейшай будзе бібліятэчная справа. Мы рады дзяліцца.

– Вас матэрыяльна стымулююць за крэатыў?

– Мы атрымліваем за яго заработную плату.

– Няма задумы адкрыць прыватнае крэатыўнае бюро?

– Любоў да кнігі не надта стасуецца з камерцыяй…

Аўтар публікацыі: Яўген Рагін, рэдактар аддзела газеты “Культура”.

Крыніца: газета “Культура”

Чытайце таксама:

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам