ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
13 сакавіка 1945 года. 58 дзён да Перамогі
У Мінску праходзіць І Рэспубліканскі краязнаўчы форум

Кніжная Берасцейшчына: адкрыццё з розных ракурсаў

Кніжная Берасцейшчына: адкрыццё з розных ракурсаў
Іншыя навіны

Учора ў кнігарні “Светач” адбылася маштабная імпрэза “Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына”. Гэтае мерапрыемства фактычна стала адкрыццём адмысловага праекта, бо плануецца яшчэ некалькі падобных імпрэз, якія будуць прысвечаны літаратурнай спадчыне кожнага рэгіёна Беларусі. Арганізатарамі праекта выступаюць Міністэрства інфармацыі, ААТ “Белкніга”, выдавецтвы “Мастацкая літаратура” і “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.

Гэтае мерапрыемства дазволіла ацаніць найбольш заўважныя і значныя краязнаўчыя выданні і праекты ў Брэсце і Брэсцкай вобласці, сабрала вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія нарадзіліся ў гэтым рэгіёне і прысвяцілі яму пэўную частку сваёй творчасці. У вечарыне паўдзельнічалі Алесь Бадак, Леанід Дранько-Майсюк, Раіса Баравікова.

Мінулы год – юбілейны для Брэста – прынёс у скарбонку кніжнай спадчыны рэгіёна шмат каштоўных праектаў. У першую чаргу гэта маштабная краязнаўчая энцыклапедыя “Брэст. 1000 гадоў” і факсімільнае выданне Берасцейскай Бібліі, падрыхтаванае Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь. Таксама зусім нядаўна з'явілася манаграфія за аўтарствам намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алеся Сушы, прысвечаная паўнавартаснаму даследаванню асаблівасцей Берасцейскай Бібліі і месца, якое гэта легендарнае выданне займае ў гісторыі.

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч выказаў падзяку ўсім пісьменнікам, якія робяць свой унёсак у літаратурную спадчыну Брэстчыны, усім, хто спрычыніўся да стварэння адмысловых краязнаўчых і гістарычных праектаў.

Аляксандр Карлюкевіч таксама адзначыў: вельмі важна, каб кніга з дзяржаўнага ці прыватнага выдавецтва атрымлівала сваё распаўсюджанне, ішла па краіне, займела вагу на ўсіх узроўнях грамадства, прысутнічала ў тым ліку ў сацыяльных сетках і сваёй прысутнасцю рухала духоўнае развіццё нашага грамадства.

Многія госці мерапрыемства, якія зрабілі каштоўны ўнёсак у брэсцкае краязнаўства і гісторыю, былі адзначаны спецыяльнымі ўзнагародамі Міністэрства інфармацыі.

Аўтар публікацыі: Дар'я Смірнова. Фота Кастуся Дробава.
Крыніца: Звязда

Навіны

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

30 сакавіка 1945 года. 41 дзень да Перамогі

30 Сак 2020

Узяцце Данцыга (Гданьска) і лісты-падзякі з Польскай рэспублікі. Падрыхтоўка тарфянікаў да сезону. Папаўненне ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дыспут у чытальнай зале бібліятэкі Дома партыйнай асветы. Газеты: “Звязда” (№№ 58, 59), “Советская Белоруссия” (№№ 57, 58, 60), “Совецкая радзіма” (№ 49).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

29 сакавіка 1945 года. 42 дні да Перамогі

29 Сак 2020

У зводцы Саўінфармбюро. Рабочы план на пасяўную. Бібліятэкі Воранаўскага раёна. Газеты: “Ленінскі шлях” Горацкага раёна (№ 23), “Путь соціалізма” Воранаўскага раёна (№ 20).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

28 сакавіка 1945 года. 43 дні да Перамогі

28 Сак 2020

Узятыя Штрэлен і Рыбнік. Фаўстпатроны у Рыбніку. Заява Эйзенхаўэра. У Акадэміі навук БССР. Ганусаўская доследная станцыя. Газеты: “Звязда” (№ 57), “Советская Белоруссия” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

111