На чэмпіянаце маладых беларускіх кандытараў былі прадстаўлены тортавыя кампазіцыі на тэму сёлетняга года “З кнігай па жыцці”.
Мерапрыемства прайшло ў рамках 8-й міжнароднай спецыялізаванай выставы “Хлебная і кандытарская справа”.
Непасрэдна на выстаўцы кандытары-канкурсанты дэманстравалі майстэрства вырабу і выпечкі салодкай прадукцыі.
Торт-кніга, прысвечаны Максіму Багдановічу, выкананы рукамі прадстаўніц Міншчыны Святланы Аляшкевіч і Галіны Талстой.
Крыніца: газета “Звязда”