ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Заклінальнік слова
Модны Кітай

Кітайскі вектар мастацкага супрацоўніцтва

Кітайскі вектар мастацкага супрацоўніцтва
Іншыя навіны

У гасцях у Выдавецкім доме “Звязда” пабывала намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта спадарыня Лю Сулін.


На сустрэчы, у якой з беларускага боку прынялі ўдзел дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда” Алесь Карлюкевіч і намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Аляксей Чарота, абмяркоўваліся пытанні беларуска-кітайскага літаратурнага супрацоўніцтва.

Спадарыню Лю Сулін праінфармавалі пра тыя выданні кітайскіх аўтараў, якія былі здзейснены ў Выдавецкім доме “Звязда” ў апошні час. А гэта – серыя з чатырох паэтычных зборнікаў “Светлыя знакі: паэты Кітая”, анталогія кітайскай літаратуры XX стагоддзя на беларускай мове “Стагоддзе на знаёмства”, а таксама аўтарская анталогія Міколы Мятліцкага, складзеная з перакладаў кітайскай паэзіі – “Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая”. Супольна з Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ “Звязда” выпусціла кнігу “Беларусь вачыма кітайцаў” і “кітайскі нумар” часопіса “Нёман”, дзе прадстаўлена проза маладых пісьменнікаў Паднябеснай.

Зараз у “Звяздзе” ідзе праца над зборнікам вершаў Лі Хэ. Укладальнік і аўтар большасці перакладаў – старшы выкладчык кафедры ўсходніх моў факультэта міжнародных адносін БДУ Алена Раманоўская. Работа па пераўвасабленні мастацкага свету славутага кітайскага паэта ідзе з арыгінала, з кітайскай мовы. Другая тэма, якая абмяркоўвалася падчас сустрэчы, – падрыхтоўка новага выпуску “Нёмана” з перакладамі сучаснай кітайскай прозы на рускую мову. Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ становіцца надзейным партнёрам беларускага боку ў справе пашырэння беларуска-кітайскіх літаратурных сувязяў.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам