ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Калі ажываюць класікі
Музыка больш, чым жыццё

Хто жыў у доме Караткевічаў у Оршы?

Хто жыў у доме Караткевічаў у Оршы?
Іншыя навіны

„У горадзе без тралейбусаў, над імклівай нямоўчнай ракой, на вуліцы Касманаўтаў – хата маці маёй, На вуліцы Касманаўтаў, дзе ўлетку бубняць чмялі, на самай мне любай вуліцы з усіх, што ёсць на зямлі…”, – пісаў Уладзімір Караткевіч пра дом сваіх бацькоў у Оршы.

Дом па вуліцы імя Уладзіміра Караткевіча, 10

Дом №10 па вуліцы імя Уладзіміра Караткевіча

Гэта дом, у якім сям’я Караткевічаў жыла пасля Другой сусветнай вайны. Дом, у якім жыў Уладзімір Караткевіч ў дзяцінстве, быў знішчаны падчас вайны. Той дом быў вялікі, а гэты – зрабілі з перавезенай з вёскі хаты ў 1946 годдзе – была такая практыка ў пасляваенных гарадах.

Хто жыў у доме? Адразу пасля вайны ў доме жылі: маці Уладзіміра Караткевіча – Надзея Васілеўна, бацька Сямён Цімафеевіч, сястра Наталля, сам Уладзімір Караткевіч і пляменніца Раіса – дачка старэйшага брата Валерыя, які загінуў на фронце. У 1959 годзе памёр бацька Уладзіміра Караткевіча, У 1967 годзе маці пераехала да Уладзіміра Караткевіча ў Мінск. Пляменніца Уладзімір Караткевіча, Раіса, якую ў дзяцінстве звалі Ляля, на спартыўных спаборніцтвах пад Адэсай пазнаёмілася з Юрыем Барабашам, яны пажанілся. У іх нарадзілася двое дзяцей – сын і дачка. Апошнімі гаспадарамі дома былі: пляменніца Караткевіча Раіса і яе муж – Юрый Барабаш. Пасля смерці Раісы Юрый Барабаш жыў у доме адзін, памёр у 2015 годзе.

Прыгожая вуліца імя Уладзіміра Караткевіча, як і пры жыцці пісьменніка, збягае да Дняпра

Прыгожая вуліца імя Уладзіміра Караткевіча, як і пры жыцці пісьменніка, збягае да Дняпра

Дом апусцеў і перайшоў у спадчыну іх дачцэ Ірыне, якая жыве пад Адэсай. Менавіта яна плануе прадаць дом у верасні 2018 года. Да верасня ў доме жывуць кватаранты, якія ведаюць творчасць Караткевіча і шануюць яго спадчыну.

Крыніца: Беларускае радыё Рацыя

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам