ГалоўнаяНавіны

Навіны

Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме

31 Жні 2019

Свята пройдзе 31 жніўня і 1 верасня.
У адпаведнасці з Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. №157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь” Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня. Традыцыйна свята пісьменства праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах нашай краіны, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў.

Навіны бібліятэк

Гістарычны дэтэктыў Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха"

30 Жні 2019

Гістарычны дэтэктыў Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” плануецца перакласці на кітайскую мову. Гэты маштабны міждзяржаўны праект, прымеркаваны да 90-гадовага юбілею беларускага класіка, беларуская дэлегацыя абмяркоўвала з кітайскімі выдаўцамі ў межах 26-й Пекінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі.

Навіны бібліятэк

Нацыянальны кінапраект “Купала”

29 Жні 2019

Берлінскі кінафестываль, Карлавы Вары, альбо… іншыя вядомыя кінапляцоўкі свету. Нацыянальны кінапраект “Купала”, што з кожным месяцам усё больш і больш прыцягвае да сябе ўвагу, ужо зараз, на этапе завяршэння, мусіць зазіраць у сваю будучыню.

Навіны бібліятэк

Дзень беларускага пісьменства

29 Жні 2019

Тут будзе ўсё – не толькі ўласна Слова, якому Дзень беларускага пісьменства прысвечаны, але і навуковая канферэнцыя, гістарычны квэст, хросны ход, адноўлены друкарскі станок XVІ стагоддзя, адкрыццё помніка Льву Сапегу, песні-танцы і, канешне, вытанчаныя стравы, прычым рэцэпты іх знойдзеныя ў мастацкіх кнігах.

Навіны бібліятэк

Выстава “У народ і край свой толькі веру”

28 Жні 2019

20 жніўня ў мінскім Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася выстава “У народ і край свой толькі веру”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня смерці Івана Луцкевіча – палітычнага і грамадскага дзеяча пачатку ХХ стагоддзя, археолага і краязнаўцы, аднаго з лідараў беларускага нацыянальнага руху.

Навіны бібліятэк

CIS Caucus

26 Жні 2019

24 жніўня ў сталіцы Грэцыі Афінах адбылося Штогадовае рэгіянальнае пасяджэнне прадстаўнікоў бібліятэк краін СНД (CIS Caucus), якое традыцыйна праводзіцца напярэдадні адкрыцця Сусветнага бібліятэчнага і інфармацыйнага Кангрэса ІФЛА (World Library and Information Congress – WLIC).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У  праграме “Суразмоўцы” Навум Гальпяровіч гутарыць з  Пятро Васючэнкам.

26 Жні 2019

У сваёй аўтарскай праграме “Суразмоўцы” пісьменнік і публіцыст Навум Гальпяровіч гутарыць з  літаратуразнаўцам, крытыкам, празаікам, драматургам, эсэістам, казачнікам і аўтарам фэнтэзі Пятро Васючэнкам.

Навіны бібліятэк

Жнівеньская гарадская метадычная секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска

23 Жні 2019

23 жніўня ў бібліятэцы адбылася жнівеньская гарадская метадычная секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ў 2019–2020 навучальным годзе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэчы з адвакатам

23 Жні 2019

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатныя тэматычныя сустрэчы з адвакатамі, арганізаваныя ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Партрэты: бібліёграф і даследчык літаратуры  Дзмітрый Давідоўскі

22 Жні 2019

Нацыянальная бібліятэка – гэта месца, дзе цікавасць прадстаўляюць не толькі часопісы і газеты, кнігі і гравюры, вінілавыя кружэлкі і відэа-/аўдыядыскі, не толькі выстаўкі, экскурсіі, прэзентацыі кніг і іншыя мерапрыемствы, але і ўнікальныя асобы, якія тут працуюць.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Climate Change Library

21 Жні 2019

Найбуйнейшы ў свеце выдавец навуковай літаратуры кампанія Elsevier стварыла электронную бібліятэку па змяненні клімату – Climate Change Library, якая ўключае звыш 5 000 поўных тэкстаў артыкулаў, апублікаваных у 412 часопісах Elsevier у 2018 і 2019 гадах.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17 Кра 2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.

Бібліятэкарам