ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Літаратурныя навінкі “Звязды”: ад Пігласа да Чорнай Панны Нясвіжа
“Падобны на вялікае дзіця...”

Хто напіша наноў біяграфію Дуніна-Марцінкевіча

Хто напіша наноў біяграфію Дуніна-Марцінкевіча
Іншыя навіны

Днямі фінішаваў чарговы этап конкурсу біяграфічных твораў “Слаўная кампанія: рэANІMAцыя”, прысвечаных беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя. Арганізатарамі літаратурнага спаборніцтва, якое прымеркавана да Года малой радзімы, выступілі філалагічны факультэт БДУ (кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства) і рэдакцыя часопіса “Маладосць” (Выдавецкі дом “Звязда”) пры падтрымцы Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Другі тур конкурсу сабраў 32 заяўкі і ахапіў увесь спіс прапанаваных пісьменнікаў – герояў будучых дакументальна-мастацкіх твораў у свабоднай форме (эсэ, жыціе, літаратурная біяграфія, псеўдааўтабіяграфія, стылізаваныя мемуары, гістарычная аповесць і г. д.). “Нашым удзельнікам ад 14 да 61 года, сярод іх ёсць школьніца, аспірант, маладая маці, перакладчыкі, журналісты і рэдактары друкаваных СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў, выкладчыкі і студэнты гістарычнага, філалагічнага і юрыдычнага факультэтаў, прадстаўнікі навукова-даследчай, культурнай і сацыяльнай сфер”, – расказвае пра канкурсантаў, якія пажадалі стаць аўтарамі мастацкіх біяграфій, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава. Паводле яе слоў, найбольшую цікавасць удзельнікаў сярод дванаццаці прапанаваных імёнаў выклікала асоба Кастуся Каліноўскага – яго біяграфію плануюць напісаць пяцёра аўтараў. Постаць Франца Савіча зацікавіла чатырох аўтараў, па тры заяўкі атрымалі арганізатары на стварэнне біяграфій Войслава Савіч-Заблоцкага, Уладзіслава Сыракомлі, Адама Гурыновіча, Элізы Ажэшкі і Зоф’і Манькоўскай, па дзве – “на імя” Вінцэся Каратынскага, Альгерда Абуховіча, Францішка Багушэвіча, па адной заяўцы даслалі ахвотныя напісаць пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Арцёма Вярыгу-Дарэўскага.

Адметнасць конкурсу ў тым, што ўсе аўтары атрымалі адмысловыя “ключы” – спіс крыніц, дзе можна знайсці карысныя звесткі. Таксама яны ў любы момант маюць права звярнуцца да арганізатараў па кансультацыю, папярэдняе чытанне твора ці любую іншую дапамогу. “Хочацца пажадаць кожнаму ўдзельніку цярпення, упартасці, натхнення і патрабавальнасці да сябе. З настроенасцю выключна на поспех – поспех і будзе дасягнуты!” – пераканана Святлана Воцінава.

Нагадаем, работа ўдзельнікаў па стварэнні біяграфічных твораў аб’ёмам ад 40 да 80 тысяч знакаў працягнецца да 31 кастрычніка. А да 27 снежня прафесійнае журы, у якое ўвайшлі прадстаўнікі арганізатараў і адна з лідараў І тура конкурсу, вызначыць пераможцаў сёлетняй “Слаўнай кампаніі” – чатыры найлепшыя тэксты, а магчыма, і болей, калі канкурсанты прадэманструюць высокі ўзровень. Пераможцаў чакаюць памятныя дыпломы, падарункі і грашовыя прэміі, – а таксама публікацыя іх работ на старонках “Маладосці” і ў складзе зборніка літаратурных біяграфій пісьменнікаў ХІХ стагоддзя.

Аўтар публікацыі: Вікторыя Захарава.

Крыніца: Звязда

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам