ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Выстаўка работ вучняў Рышарда Мая
Радзівілы. Некаранаваныя каралі Вялікага княства

Х Санкт-Пецярбургскі міжнародны кніжны салон

Х Санкт-Пецярбургскі міжнародны кніжны салон
Іншыя навіны

З 21 па 24 мая ў горадзе на Няве адбыўся Х Міжнародны кніжны салон, ганаровым госцем якога з’яўлялася Рэспубліка Беларусь.


Вітаючы яго ўдзельнікаў, губернатар Санкт-Пецярбурга Георгій Палтаўчанка назваў гэты горад духоўнай сталіцай Расіі, дзе былі створаны многія вобразы і сімвалы духоўнага і культурнага жыцця Расіі і СССР. Сярод тых, хто вітаў удзельнікаў салона, – старшыня заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга Вячаслаў Макараў, намеснік кіраўніка Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях Уладзімір Грыгор’еў, прэзідэнт Расійскага кніжнага саюза Сяргей Сцяпашын, старшыня Цэнтрвыбаркама Расіі Уладзімір Чураў.

Прывітанне ўдзельнікам Х Санкт-Пецярбургскага міжнароднага кніжнага салона ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі зачытаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. “Мудрае слова пісьменніка заўсёды было носьбітам сапраўдных каштоўнасцей, крытэрыем духоўна-маральнага развіцця грамадства, – гаворыцца ў прывітанні. – Няхай 70-годдзе Вялікай Перамогі стане сімвалічнай згадкай пра тое, як важна, каб літаратурныя творы адлюстроўвалі імкненне людзей да міру, вучылі маладое пакаленне патрыятызму і адказнасці за лёс краіны. Духоўная і культурная роднасць народаў Беларусі і Расіі ва ўсе часы была сапраўднай асновай нашага супрацоўніцтва. Усведамленне сваёй далучанасці да агульных каштоўнасцей, традыцый і ідэалаў дае нам магчымасць заўсёды знаходзіць шляхі да ўзаемаразумення і згоды”.

Дэлегацыя Беларусі прымае актыўны ўдзел у многіх канферэнцыях, сустрэчах з чытачамі і прэзентацыях кніг. Асаблівае месца ў рабоце кніжнага форуму займае пленарнае пасяджэнне “Вялікая Перамога вялікай літаратуры”. Само правядзенне гэтага мерапрыемства сведчыць пра тое, што асноўная ідэя – ідэя перамогі справядлівасці і міру – павінна быць пранесена праз гады новымі пакаленнямі, незалежна ад таго, у якой краіне яны жывуць.

Беларусь прадставіла на салоне і “Блакадную кнігу” Алеся Адамовіча і Данііла Граніна, выпушчаную ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Гэтае выданне – агульны духоўны набытак Беларусі і Расіі, сумленнае слова пра драматычныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. З хваляваннем удзельнікі адкрыцця салона выслухалі відэазварот да ўсіх, хто цэніць кнігу, вялікага рускага пісьменніка, пісьменніка-франтавіка Данііла Граніна. Яго перакананасць, што духоўнае развіццё свету немагчыма без кнігі, і ёсць настрой самога свята мастацкага слова ў Санкт-Пецярбургу.

Аўтар публікацыі: Кірыл Ладуцька, Санкт-Пецярбург.

Крыніца: газета “Звязда”

Чытайце таксама:

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам