ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Літаратурны калейдаскоп
З Марксам у галаве, з Беларуссю ў сэрцы

Казкі нараджаюцца і гучаць для дзяцей

Казкі нараджаюцца і гучаць для дзяцей
Іншыя навіны

У музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі 26 лютага адбылася сустрэча з пісьменніцай, паэтэсай і літаратурным крытыкам Людмілай Іванаўнай Рублеўскай, лаўрэаткай прэмій імя Ф. Багушэвіча і “Залаты апостраф”.

Л. Рублеўская вядомая як  аўтарка зборнікаў паэзіі “Крокі па старых лесвіцах” (1990), “Адукацыя” (1990), “Замак месячнага сяйва” (1992), “Застаюся” (1996), “Балаган” (2000), “Рыцарскія хронікі” (2001), “Над замкавай вежай” (2003), “Шыпшына для Пані”, “Вяртанне Інфанты” (2015), серыі раманаў “Прыгоды Пранціша Вырвіча” і іншых гістарычных аповесцей. Людміла Іванаўна пазнаёміла юных чытачоў са сваёй кніжкай “Прыгоды мышкі Пік-Пік” і іншымі творамі.

Жыла была мышка Пік-Пік у норцы. Ёй падабаліся абгорткі ад цукерак з малюнкамі Мікі Мауса. З усяе мэблі ў яе быў толькі ложак – цукерачная каробачка. Любіла яна вельмі пернічкі, шакаладкі, арэшкі, яблычкі...

Дзеці і іх бацькі напоўніцу адчулі асалоду беларускай мовы. Дзеткі перагарталі старонкі кніжкі і даведаліся, як мышка прыбірала сваю норку, як збіралася на паляванне, як ладзіла свой дзень народзінаў і запрашала гасцей з падарункамі.

– Я заўсёды адгукаюся на запрашэнні, каб дзеткі пачулі беларускае слова і беларускія казкі, – распавяла спадарыня Людміла. – Мая мэта – на беларускай мове данесці чытачам нешта цікавае і захапляльнае.

Я пачала пісаць казкі, калі маёй дачцэ Вераніцы было два годзікі. Хросная мама Веранікі, беларуская пісьменніца Міра Лукша, якая працуе ў газеце беларусаў Беласточчыны “Ніва”, пачула гэтыя казачкі і папрасіла запісаць для яе старонкі. Можна сказаць, што  з гэтага пачалася мая беларуская проза. Казкі друкаваліся і паступова ператварыліся ў народны праект, дзеткі пачалі самі сачыняць, малявалі да іх ілюстрацыі. Я сачыняла спачатку для Веранічкі, потым нарадзіўся Максім. Дзеткі не засыналі, пакуль я не раскажу ім чарговую гісторыю пра мышку Пік-Пік. Яны выраслі і сталі мастакамі.

Цяпер я працую ў газеце “Звязда” і спрабую рабіць усё, што магчыма для папулярызацыі беларускай мовы і культуры. На Міжнародны дзень роднай мовы ў нас атрымаўся цікавы круглы стол. Мы гаварылі пра тое, як развіваецца родная мова, як яна папаўняецца, і пра яе ўнармаванасць. Працую таксама над сваім чарговым творам, – дадала Людміла Рублеўская.

Удзельнікі сустрэчы выканалі творчае заданне па расфарбоўцы выразаных з паперы мышак, а таксама падабралі беларускамоўныя назвы прадуктаў, якія любіла мышка Пік-Пік. Усе госці атрымалі аўтографы вядомай пісьменніцы на паштоўках і сваіх творчых працах.

Аўтар публікацыі: Эла Дзвінская, фота аўтара.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам