ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Каляндар са зводам
У кантэксце інтэрактыву

Казкі на выстаўцы

Казкі на выстаўцы
Іншыя навіны

Выставачны праект, прысвечаны свету дзяцінства, распачаў сваю працу ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.


Літаратурна-мастацкая выстаўка “Ходзіць Сон ля вакон...” створана на аснове традыцыйных беларускіх калыханак.

На выстаўцы прадстаўлены літаграфіі знакамітай мастачкі Алены Лось, ілюстрацыі Марысі Лось да кнігі “А па сенцах ходзіць Бай…”, аўтографы калыханак беларускіх пісьменнікаў, а таксама лялькі з архіва Белтэлерадыёкампаніі, якія ўдзельнічалі ў выпусках праграмы “Калыханка” розных гадоў.

Пад час адкрыцця праекта адбылася сустрэча з фальклорным калектывам “Верацёнца”, з аўтарамі беларускіх літаратурных калыханак. Таксама можна было пазнаёміцца са стваральнікамі і героямі тэлеперадачы “Калыханка”: Санам Маляванычам, Феяй Сноў, Медзведзянём Топам, Лісічкай Янай і казачнай істотай Сплюшыкам.

Крыніца: газета "Культура"

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам