ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Пілотны выпуск “Бярозкі” – ужо хутка!
Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі

Караткевіча ўвасобілі ў дрэве

Караткевіча ўвасобілі ў дрэве
Іншыя навіны

Манументальныя драўляныя скульптуры ў выглядзе міфічных казачных персанажаў у хуткім часе ўпрыгожаць вуліцы Заслаўя. Іх вырабілі спецыяльна да Дня беларускага пісьменства, які будзе праходзіць тут 6–7 верасня.


Пасля святочных падзей наваствораныя мастацкія вырабы атрымаюць сталую “прапіску” і застануцца ў гэтым горадзе назаўсёды.

Паўдзельнічаць у пленэры ў Заслаўі былі запрошаны разьбяры з розных куткоў нашай краіны. Творчы дэсант мастакоў узначаліў нарачанец Юрась Камандзірчык. Побач з ім шчыравалі іншыя вопытныя скульптары з Мінска, Гомеля, Капыля, Нясвіжа, Слуцка, Мядзела, вёскі Дзераўное Стаўбцоўскага раёна.

Большасць скульптур размесцяць у дзіцячым скверы ў старажытнай частцы горада. Кампазіцыю па матывах казкі Уладзіміра Караткевіча “Чортаў скарб” (аўтар Юрась Камандзірчык), а таксама малую архітэктурную форму “Крумкач” (зроблена Аляксандрам Жураўлевічам) пакінуць на тэрыторыі этнаграфічнага комплексу “Млын”, дзе ладзіўся пленэр, каля старадаўняга млына. А вось постаць каваля (аўтар Алег Шапель) упрыгожыць падворак кузні этнаграфічнага комплексу.

Супольную працу скульптараў размесцяць побач з адным з найлепшых мясцовых сельскіх дамоў культуры – у вёсцы Пятрышкі, што непадалёк ад Заслаўя.

Сюжэты ўсіх твораў узяты з беларускіх народных казак і паданняў. Тут можна ўбачыць чорта, што лезе праз комін, лесуна, цмока, русалку і многіх іншых.

Крыніца: газета “Звязда”

Чытайце таксама:

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам