ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Дзіцячае пытанне
Казкі на выстаўцы

Каляндар са зводам

Каляндар са зводам
Іншыя навіны

З друку выйшаў “Беларускі праваслаўны каляндар 2013”, выдадзены пры падтрымцы Міністэрства культуры нашай краіны ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства.


Гэта ўжо 20-ты выпуск, падрыхтаваны супрацоўнікамі Брацтва ў гонар Віленскіх пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія, што дзейнічае пры Свята-Петрапаўлаўскім саборы. Матэрыялы, змешчаныя ў ім, надрукаваны па-беларуску і прысвечаны асвятленню розных аспектаў нашай духоўна-рэлігійнай традыцыі. А гэта гісторыя Царквы на Беларусі, ушанаванне айчынных святых і святыняў, біблейскія ды літургічныя пераклады, рэлігійныя матывы ў мастацтве…

Настаяцелі храмаў, царкоўнаслужыцелі і прыхаджане знойдуць у кнізе ўсе неабходныя ім звесткі пра штодзённыя богаслужэнні цягам 2013 года, а таксама звод імёнаў святых, што шануюцца праваслаўнай царквой. Адметна і тое, што беларускім святым у кнізе прыведзены трапары і кандакі на царкоўнаславянскай і роднай мовах.

Сёлетні, юбілейны, выпуск прымеркаваны да 220-годдзя заснавання Мінскай епархіі, якая на сённяшні дзень з’яўляецца самай вялікай па колькасці прыходаў, храмаў і манастыроў у краіне. Ранняму перыяду храмабудавання ў сталіцы Беларусі прысвечаны нарыс, змешчаны ў дадатку да календара.

Там жа змешчаны і два даследчыя артыкулы “Духоўныя матывы ў беларускай літаратуры” ды “Беларускі абрад «Свяча»”.

Крыніца: газета “Культура”

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам