ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У пачатку быў Полацк: да 1150-годдзя горада
На шырокі абсяг

Каліноўскі без… “крылаў”?

Каліноўскі без… “крылаў”?
Іншыя навіны

Рэспубліканскі тэатр юнага гледача прадставіў першую ў новым годзе прэм'еру – спектакль “Майго юнацтва крылы” паводле драматычнай паэмы Аркадзя Куляшова “Хамуціус”.


На сцэне перад гледачом паўстаў вобраз Кастуся Каліноўскага.

Як ні дзіўна, постаць Каліноўскага, знакавая для беларускай гісторыі і станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, у айчыннай драматургіі закраналася не часта: скажам, у 1920-я гады, калі ў БДТ-1 пастаноўкай п'есы “Кастусь Каліноўскі” драматург і рэжысёр Еўсцігней Міровіч звяртаўся да нацыянальнай гісторыі, ды ў 70-я, калі да гэтай фігуры звярнуўся Уладзімір Караткевіч, пасля чаго ўзнік знакаміты спектакль “Кастусь Каліноўскі” ў Коласаўскім тэатры. У параўнанні нават з “распіяранай” гісторыяй кахання Барбары Радзівіл гэта – недаравальна мала.

Сталічны Тэатр юнага гледача вырашыў не абмінаць увагай такую магутную постаць, якая, можна сказаць смела, здольная была б стаць для сённяшніх падлеткаў, па меншай меры, прыкладам таго, як характар чалавека і яго мэтанакіраванасць здольныя фарміраваць асобу. І цалкам зразумела, што рэжысёрскі выбар Уладзіміра Савіцкага спыніўся не на дэтэктыўна-рэвалюцыйнай п'есе Еўсцігнея Міровіча і не на рамантычнай прытчы Уладзіміра Караткевіча, а – на драматычнай паэме “Хамуціус” Аркадзя Куляшова. У ёй Каліноўскі, якога мы бачым у апошнюю перад пакараннем ноч, паўстае перад намі не столькі барацьбітом, колькі мысліўцам. Ён асэнсоўвае сваё папярэдняе жыццё, уласныя ідэалы і перакананні, тройчы праходзіць праз спакусу застацца жывым узамен на адрачэнне ад свайго былога і... застаецца верным сабе, сваёй душы і веры.

Аднак у спектаклі – і гэта стала галоўным пралікам – рэжысёр “не давярае” Аркадзю Куляшову і тонкую канструкцыю паэмы са сваімі законамі разбурае, намагаючыся скласці з яе, бы з дзіцячых кубікаў, драматычнае дзейства, якое мусіць быць наглядным і ўражальным, а атрымліваецца – наіўным і непераканаўчым. Героі адзін за адным б'юцца ў жарсцях аб гумовыя сцены-дошкі (сцэнаграфія Уладзіміра Савіцкага), намагаюцца “па-тэатральнаму” разыгрываць гісторыю апошняй ночы, заклікаючы на дапамогу знешнюю характарнасць. А ў выніку ўсёй гэтай сцэнічнай мітусні так і не скарыстаны галоўны выразны сродак – магутнае паэтычнае слова, акурат на якое і рабіў стаўку аўтар паэмы. З гэтай прычыны і сам Кастусь у выкананні акцёра Генадзя Гаранскага выглядае, хутчэй, істэрычным неўрастэнікам, якога ў большай ступені захлістваюць перажыванні аб заўтрашняй смерці, чым разважанні над уласным жыццём. І з гэтай прычыны сам спектакль так і не ўзнімаецца вышэй за чарговую абстрактна-абагуленую гісторыю пра “цяжкі лёс беларускага народа”...

Чамусьці ўзгадалася выслоўе знакамітай Како Шанэль: “Калі пры нараджэнні ў вас не аказалася крылаў, не замінайце ім вырастаць”. На жаль, у новым спектаклі ТЮГа гэтыя самыя крылы, якія мусілі ўзняць героя, а разам з ім – і нас, гледачоў, так і не “прараслі”...

Крыніца: газета “Культура”

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам