ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Таямніцы друкарскай справы
Знаёмства з кнігамі Мікалая Носава

Калі лік ідзе на тысячы еўра...

Калі лік ідзе на тысячы еўра...
Іншыя навіны

Як супрацоўнікам бібліятэк "раскруціць" свой праект і атрымаць грошы на яго ўвасабленне ў жыццё? Адзін з адказаў на гэта пытанне знайшлі карэспандэнты газеты "Культура".


Не сакрэт, што бібліятэкары сёння часта робяцца ўдзельнікамі шматлікіх грантавых праграм. Вынікі актыўнага супрацоўніцтва ўвасабляюцца ў замежныя стажыроўкі, а таксама набыццё неабходнага тэхнічнага і мультымедыйнага абсталявання, на што замежнымі партнёрамі выдаткоўваюцца дзясяткі тысяч еўра.

Напрыклад, на сёлетнім фестывалі “Горад і кнігі” ў Мінску гаворка ішла менавіта пра гэта: прадстаўнікі шэрагу айчынных бібліятэк Беларусі падчас работы “Экспертнай пляцоўкі” дзяліліся сваім досведам удзелу ў праграмах, накіраваных на адукацыю і прафесійнае навучанне. Адзін з найбольш вядомых тут праектаў – праграма міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Сэрвісы па падтрымцы бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк Арменіі, Малдовы і Беларусі шляхам развіцця бібліятэчных кадраў і рэфармавання бібліятэк”, які з’яўляецца адным з 4 праектаў праграмы Erasmus+, прынятых да рэалізацыі ў Беларусі на 2015 – 2017 гады.

Каардынатарам праграмы выступае Акадэмія дзяржаўнага кіравання Арменіі, а ўдзельнікамі праекта з беларускага боку – бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. І гэты ўдзел мае важкі фінансавы складнік.

Напрыклад, як распавёў “К” дырэктар Навуковай бібліятэкі ГрДУ Мікалай Грынько, агульны бюджэт праекта для айчынных кніжніц склаў больш за 220 тысяч еўра.

– Кожнай з айчыных бібліятэк было выдаткавана прыкладна па 57 тысяч еўра, – адзначыў візаві. – На гэтую суму мы праходзілі стажыроўкі за мяжой (напрыклад, паляпшалі свае веды ў англійскай мове, вучыліся бібліятэчнаму маркетынгу і гэтак далей), ладзілі сустрэчы ў Беларусі з замежнымі спецыялістамі бібліятэчнай справы, а таксама набылі неабходнае абсталяванне для правядзення семінараў і трэнінгаў.

Акрамя таго, па словах Мікалая Грынько, у рамках праекта Erasmus+ усе ўніверсітэты-ўдзельнікі распрацоўваюць свае модулі і складаюць праграму навучання да іх. Пасля правядзення серыі пілотных заняткаў на базе сваёй ВНУ ўдзельнікі абмяняюцца праграмамі модуляў для арганізацыі навучання ў іншых універсітэтах–партнёрах праекта.

Дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Уладзімір Кулажанка ў сваю чаргу зазначыў, што, дзякуючы названаму праекту, яго ўстанова набыла камп’ютары, фотакамеру, каляровыя прынтары і іншае абсталяванне на суму ў 4 600 еўра. Але, на яго думку, тое не самае важнае.

– Галоўнае, што мы з дапамогай еўрапейцаў не толькі мадэрнізуем нашу бібліятэку, але і павышаем кваліфікацыю супрацоўнікаў як фундаментальнай бібліятэкі БДУ, так і іншых бібліятэк Беларусі, атрымліваем доступ да міжнародных бібліятэчных баз даных, а таксама ствараем сэрвіс падтрымкі сеткі бібліятэк краін “Усходняга партнёрства”, – распавёў суразмоўца. – У нас на стадыі распрацоўкі ўжо знаходзіцца адукацыйны модуль па інфармацыйнай граматнасці бібліятэкараў. На яго ўкараненне ў дзеянне – гэта будзе онлайн-партал – выдаткавана са сродкаў праграмы каля 19 тысяч еўра.

Як бачна, удзел у грантавых праграмах і партнёрскіх праектах заўсёды ідзе на карысць тым, хто спрабуе актыўна піярыць сябе і сваю дзейнасць. Прычым не толькі на карысць матэрыяльную. Узрастаць у сваёй справе, як вядома, можна ўсюды і заўсёды, беручы карыснае з вопыту замежных калег і прапагандуючы свой уласны, беларускі досвед узаемадзеяння з чытачамі на еўрапейскіх дыскусійных пляцоўках. А англійскую мову вывучыць не так ужо складана

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ

Крыніца: газета "Культура"

Навіны

Заняткі на выставе “Энцыклапедыя. Нацыянальны праект”

17 Сту 2020

26 студзеня ў межах пасяджэнняў “Клуба кніжных прафесараў” адбудуцца ўнікальныя заняткі на выставе “Энцыклапедыя. Нацыянальны праект” з куратарам выставы Ксеніяй Сушай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адзначылі Дзень літаб’яднання «Маладняк»

16 Сту 2020

16 студзеня ў рамках Дня літаб’яднання «Маладняк» у бібліятэцы прайшоў круглы стол «Маладнякоўскімі крокамі», святочная імпрэза і адкрыццё выстаўкі ў музеі кнігі, на якой упершыню ў адной экспазіцыі прадстаўлена спадчына маладнякоўцаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 70-годдзя з дня нараджэння Тамары Аксёнавай

15 Сту 2020

15 студзеня 2020 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння Тамары Уладзіміраўны Аксёнавай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванага спецыяліста ў галіне бібліятэчнай і бібліяграфічнай дзейнасці, дасведчанага кіраўніка, здольнага арганізатара і актыўнага грамадскага дзеяча.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Глядзіце, які ролік выйшаў пра бібліятэку!

17 Сту 2020

Зоркі шоу-бізнесу Андрэй Бонд і Вольга Нікіфарава пабывалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і былі ўражаны ўсімі магчымасцямі, якія даступны нашым чытачам. Што ўдалося даведацца – глядзіце ў новым роліку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лепшы падарунак – экскурсія

14 Сту 2020

Навагоднія святы – час цудаў і прыемных сюрпрызаў, калі кожны імкнецца падзяліцца радасцю і душэўным цяплом з блізкім. Нацыянальная бібліятэка Беларусі традыцыйна праводзіць дабрачынныя экскурсіі і іншыя сацыякультурныя мерапрыемствы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111