ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Нявольнікі ў XXI стагоддзі: міжнародныя і нацыянальныя механізмы барацьбы з сучаснымі формамі рабства
У пошуках купалаўскіх хутароў

Каб казка адбылася…

Каб казка адбылася…
Іншыя навіны

Прэзентацыя дзіцячай кнігі Наталлі Голубевай “Казкі цётачкі Руф” прайшла ў “Доме Масквы” ў рамках святкавання 1023-й гадавіны Хрышчэння Русі.


Вось ужо чатыры гады па ініцыятыве і з блаславення Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II і Блажэннейшага Мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Уладзіміра праваслаўны люд урачыста адзначае Дзень Хрышчэння Русі. Ён стаў дзяржаўным святам у Расіі і ва Украіне.

У гэтым годзе да святкавання далучылася і Беларусь. З блаславення Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта ў Дзень Хрышчэння Русі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы ў культурна-дзелавым цэнтры “Дом Масквы” ў Мінску.

Арганізатарамі свята выступілі Мінская епархія Беларускага Экзархата, прадстаўніцтва дзяржаўнай аўтаномнай установы Масквы “Дом Масквы” і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Праграма свята арганічна была падзелена на тры часткі: знаёмства з мастацкай выстаўкай, канцэрт і прэзентацыя кнігі.

Выстаўка твораў члена Беларускага саюза мастакоў Галіны Бараноўскай-Плонікавай сустракала гасцей свята ў фае. Пейзажы, выкананыя ў тэхніцы акварэлі і алоўкавага малюнка, выклікалі замілаванне і захапленне, бо зроблены яны былі пераважна ў святых месцах Расіі, Украіны, Беларусі.

Канцэрт, распачаты відэазваротам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і вітальным словам Уладыкі Філарэта, быў яркім і разнастайным: народная і класічная музыка, самадзейныя калектывы і выканаўцы, а таксама прафесіяналы Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р. Шырмы, айчыннай эстрады.

У зале ў той дзень прысутнічалі таксама дзеці і маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Менавіта іх вырашыла зрабіць першымі чытачамі сваёй першай дзіцячай кнігі “Казкі цётачкі Руф” вядомая пісьменніца Наталля Голубева. Расказаўшы пра тое, як з’явілася задума напісаць казкі з беларускім гістарычным антуражам, аўтарка запрасіла ўсіх жадаючых у падарожжа па дарогах казкі. А пасля дзеці-інваліды атрымалі ад пісьменніцы ў падарунак па кніжцы. І ў кожнай з іх – найлепшыя яе пажаданні і асабісты подпіс Уладыкі Філарэта.

“Я ўдзячная Уладыку за тое, што ён зразумеў мае імкненні і падтрымаў іх, – сказала Наталля Аляксандраўна. – Нягледзячы на сваю вялікую занятасць, ён палічыў неабходным вылучыць час, каб падпісаць кожны экзэмпляр, які сёння быў падараваны дзецям! Усе мы ў душы застаемся дзецьмі і ўсе жадаем, каб казка адбылася. І трэба, кааб мары нашы збываліся”.

 

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”, 05.08.2011

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам