ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Выстаўка “UNTITLED”
44-ты Міжнародны саміт па сацыяльным прадпрымальніцтве

Інфармацыя для каталагізатараў

Інфармацыя для каталагізатараў
Іншыя навіны

Выйшла з друку першае выданне міжнароднай класіфікацыйнай сістэмы Універсальная дзесятковая класіфікацыя (УДК) на беларускай мове.


Універсальная дзесятковая класіфікацыя : Асноўная табліца. Класы 0–9. Дапаможныя табліцы. Алфавітна-прадметны паказальнік : першае скарочанае выданне на беларускай мове / Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [рэдакцыйная калегія: Ю.С. Гецэвіч, С.А. Пугачова, Г.Р. Станіславенка і інш.; укладальнікі алфавітна-прадметнага паказальніка: С.І. Лысы, Г.Р. Станіславенка, Ю.С. Гецэвіч]. – Мінск, 2015. – 327 с.
ISBN 978-985-7039-88-3

Першае выданне УДК на беларускай мове змяшчае звыш 10 000 класаў асноўных табліц, дапаможныя табліцы і алфавітна-прадметны паказальнік.

Пераклад на сучасную беларускую мову ажыццёўлены з выкарыстаннем англамоўнага эталона скарочанай версіі УДК (UDC Abridged Edition) міжнароднага Кансорцыума УДК (UDC Consortium).

Выданне будзе запатрабаванае ў бібліятэках, кнігагандлёвых арганізацыях, інфармацыйных цэнтрах для сістэматызацыі дакументаў, арганізацыі дакументных фондаў, у тым ліку краязнаўчых, і пошуку інфармацыі. Яно можа таксама быць выкарыстана ў метадычнай і вучэбнай рабоце пры правядзенні семінараў, майстар-класаў, трэнінгаў, чытанні лекцыйных курсаў у сістэме падрыхтоўкі кадраў і павышэння кваліфікацыі для вышэйназваных устаноў.

Кантакты:

(8 017) 266 37 29; kuzminich@nlb.by (намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах Кузьмініч Таццяна Васільеўна);
(8 017) 293 26 74; pugacheva@nlb.by (загадчык аддзела індэксавання дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Пугачова Святлана Аляксандраўна).

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам