ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Рытуал уручэння лейтэнанцкіх пагонаў
Чароўны свет беларускіх міфаў, паданняў і казак

"Іх подзвіг жывы, непаўторны і вечны"

"Іх подзвіг жывы, непаўторны і вечны"
Іншыя навіны

25 чэрвеня 2009 года ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна адбылася прэзентацыя фотавыстаўкі "Іх подзвіг жывы, непаўторны і вечны", прысвечанай 65-годдзю вызвалення Беларусі і Магілёўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Праект быў падрыхтаваны пры актыўным удзеле Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Раманава, які прадаставіў для выстаўкі значную колькасць фотадакументаў са сваіх фондаў.

Мы шмат ведаем пра вайну з кніг, архіўных матэрыялаў, успамінаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Але найбольш моцнае эмацыянальнае ўражанне на чалавека робяць фотаздымкі таго часу. Старонкі вызвалення Магілёўшчыны вачыма ваенных фотакарэспандэнтаў С. Гурарыя, П. Бернштэйна, В. Шароўскага, Б. Яраслаўцава даюць магчымасць нам, сённяшняму пакаленню, уявіць святочныя і трагічныя імгненні гэтых падзей.

Сярод прадстаўленных фотадакументаў – "Фарсіраванне р. Днепр каля Магілёва", "У Магілёве ў дзень вызвалення", "Часткі Чырвонай Арміі ўступаюць у Магілёў", "Савецкія танкі на вуліцах вызваленага Магілёва", "Група савецкіх салдат з жыхарамі Магілёва", "Від на Магілёў пасля вызвалення. Аэраздымка", "Першамайская дэманстрацыя ў Магілёве ў першыя пасляваенныя гады".

На прэзентацыі выступілі ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны палкоўнік у адстаўцы Пётр Віктаравіч Асмалоўскі, старшы навуковы супрацоўнік Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Раманава Людміла Фёдараўна Кандрацьева, кандыдат гістарычных навук Ігар Аляксандравіч Пушкін, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі ад фотавыстаўкі і падкрэслілі, што яна з’яўляецца данінай памяці і ўдзячнасці пакаленню пераможцаў, якія выстаялі і далі магчымасць будучым пакаленням жыць пад мірным небам.

Крыніца: Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам