ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Выстаўка рэдкіх кніг
Іван Саверчанка: Літаратуразнаўца мусіць паспрабаваць сябе ў творчасці

III з'езд Саюза пісьменнікаў Беларусі адбыўся ў Мінску

III з'езд Саюза пісьменнікаў Беларусі адбыўся ў Мінску
Іншыя навіны

Краіне патрэбны разумныя людзі, носьбіты інтэлекту і новых ідэй. Пра гэта сведчыць увага да ІІІ з'езда Саюза пісьменнікаў Беларусі з боку афіцыйных асоб, якія прыйшлі, каб прывітаць удзельнікаў.


Мандатная камісія палічыла: з 606 членаў арганізацыі на з'ездзе зарэгістраваліся 367. З трыбуны ішла гаворка пра вельмі надзённыя для літаратараў тэмы.

– Здаецца, з таго часу, калі 150 пісьменнікаў стварылі нашу творчую суполку, мінула не так многа гадоў. Але крыху больш як за дзесяцігоддзе саюз значна вырас, і сёння яго членамі з'яўляюцца каля 600 аўтараў, якія працуюць у розных жанрах, – зазначыў у сваім дакладзе старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. Па традыцыі паведамленне кіраўніка пісьменніцкай творчай арганізацыі распачало працу з'езда – пасля агучвання ўрачыстага прывітання ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якое зачытаў Ігар Бузоўскі, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

– За апошнія пяць гадоў члены саюза пісьменнікаў паказалі вельмі значныя станоўчыя вынікі. Калі ацэньваць аб'ектыўна, то іх можна выразіць у колькасці выдадзеных кніг, – падкрэсліў у дакладзе Мікалай Чаргінец. – Так, на працягу гэтага часу пісьменнікі прадставілі чытачам больш як 1750 выданняў. І выніковасць працы зусім не залежыць ад месца жыхарства творцы: аўтары, якія жывуць у рэгіёнах, у гэты час працавалі не менш актыўна, чым сталічныя. Разам з дзяржаўнай падтрымкай мы маем спонсарскую дапамогу, атрымалі і дазвол Прэзідэнта на тое, каб самім зарабляць грошы. Разумеем: не трэба спадзявацца на іншых, варта і самім працаваць лепш, навучыцца «манетызаваць» сваю дзейнасць. Магчыма, падумаць пра арганізацыю платных выступленняў, абмяркоўваць ганарары за выкананне твораў нашых аўтараў падчас канцэртаў.

Таксама Мікалай Чаргінец звярнуў увагу на тыя цяжкасці, з якімі пісьменнікі сутыкаюцца ў сваёй працы. Гэта, вядома, адсутнасць агульнага прызнання грамадствам значнасці кнігі і работы пісьменніка. Сёння творчасць у літаратуры ўспрымаецца хутчэй як хобі, а не прафесія, таму стаяць пытанні пра забеспячэнне пісьменнікаў пенсіямі, вышэйшымі за мінімальныя, пра выдзяленне творцам арэнднага жылля. Па меркаванні старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, патрэбна больш увагі надаваць маладым аўтарам, праводзіць для іх семінары, садзейнічаць выданню кніг.

У ліку «балючых» – і пытанне прысутнасці пісьменнікаў у публічнай прасторы і СМІ. Так, Мікалай Чаргінец заклікаў аўтараў актыўней сустракацца з чытачамі, ладзіць аўтограф-сесіі ў кнігарнях. Старшыня саюза звярнуўся да кіраўнікоў рэспубліканскіх газет і тэлеканалаў з просьбай актыўней асвятляць літаратурнае жыццё краіны, расказваць пра новыя кнігі для дарослых і дзяцей.

У сваёй прамове міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч засяродзілася на асвятленні работы кнігавыдавецкай галіны:

– Штогод у краіне выходзіць звыш 10 тысяч найменняў кніг тыражом амаль 22 мільёны экзэмпляраў. Нягледзячы на тое, што гэта вялікія лічбы, трэба прызнаць, што дзесяць гадоў таму мы мелі тыражы кніг, якія выдаваліся ў краіне, у два разы большыя. У апошнія гады намецілася ўстойлівая тэндэнцыя па павелічэнні выпуску кніг на беларускай мове: гэта ў сярэднім 1000–1200 назваў у год тыражом 4 мільёны экзэмпляраў. Літаратура на беларускай мове займае больш за 11 працэнтаў у агульнай колькасці выпушчанай беларускімі выдавецтвамі літаратуры і набліжаецца па сваіх тыражных характарыстыках да 17–20 працэнтаў у сукупным тыражы.

Міністэрства інфармацыі фактычна адказвае за рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне кнігавыдання. Адным з важнейшых і прыярытэтных кірункаў дзейнасці беларускіх выдавецтваў з'яўляецца выпуск мастацкай, у тым ліку дзіцячай, літаратуры беларускіх аўтараў. Лілія Ананіч падкрэсліла, што колькасць выпушчаных за апошнія 5 гадоў кніг літаратурна-мастацкага кірунку сёння вызначаецца ў межах 1500–2000 найменняў на год. Кожная дзясятая кніга – літаратурна-мастацкая. Кніг беларускіх пісьменнікаў выпускаецца ў нашай краіне прыкладна да 800 назваў штогод. Міністэрства працуе ў цесным узаемадзеянні з Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Выконваючы даручэнне кіраўніка дзяржавы, з 2012 года штогод 10–12 кніг сучасных беларускіх пісьменнікаў выдаюцца пры поўнай дзяржаўнай падтрымцы і пастаўляюцца для камплектавання фондаў у публічныя бібліятэкі нашай краіны – такім чынам знаходзяць свой шлях да чытача.

«Кніжная тэма» дамінавала і ў выступленні міністра культуры Беларусі Барыса Святлова: установы міністэрства культуры з'яўляюцца найбольш актыўнымі спажыўцамі працы літаратараў – бібліятэкі, літаратурныя музеі, установы адукацыі ў сферы культуры і іншыя. Толькі ў мінулым годзе публічныя бібліятэкі папоўніліся сацыяльна значнай літаратурай на суму больш як 800 тысяч дэнамінаваных рублёў. Але ж супрацоўніцтва з пісьменнікамі накіравана і на тое, каб прадставіць асоб: праз фестывалі, прэзентацыі, творчыя сустрэчы... Барыс Святлоў адзначыў:

– Сённяшні з'езд стаіць у шэрагу найбольш важных сустрэч творчых работнікаў нашай краіны. Упэўнены, што ён стане штуршком для далейшага развіцця беларускай літаратуры і культуры ў цэлым. Стане для пісьменнікаў стымулам у новых здзяйсненнях, а для нас – крыніцай інфармацыі аб найбольш штодзённых патрэбах творчай супольнасці.

Супольнасць уплывовая. І на грамадства ў цэлым, і на асобныя яго пакаленні, якія ў наш час вельмі па-рознаму прыходзяць да беларускай літаратуры. Але класічны пачатак – са школы.

– У вучэбных праграмах па рускай і беларускай мове і літаратуры ёсць раздзелы, якія прапануюць вучням азнаёміцца з творчасцю сучасных пісьменнікаў Беларусі. У прыватнасці, супрацоўніцтва з пісьменнікамі ідзе па падрыхтоўцы падручнікаў і кніг серыі «школьная бібліятэка», – адзначыў першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Вадзім Богуш. Таму што «беларускія пісьменнікі ствараюць мастацкі летапіс гісторыі сваёй Радзімы».

Як, напрыклад, Іван Мележ у «Людзях на балоце», узгадаў Аляксандр Радзькоў, старшыня грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Ён параўнаў працу пісьменнікаў у адносінах да грамадства з задачамі квантавай фізікі: гэта вывучэнне свету, стварэнне мадэляў, праз якія можна атрымаць адказы на запыты людзей. P.S. Дарэчы, падчас ІІІ з'езда Саюза пісьменнікаў Беларусі, як і падчас кожнай з гэтых традыцыйных сустрэч, прайшла цырымонія выбараў старшыні творчай арганізацыі. Ім перавыбраны Мікалай Чаргінец.

Аўтары публікацыі: Марына Весялуха, Ларыса Цімошык.

Крыніца: газета «Звязда»

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам