ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Саборнае ўлажэнне цара Аляксея Міхайлавіча: 370 гадоў помніку рускага права
CIS Caucus: сустрэча дэлегатаў краін СНД на кангрэсе ІФЛА – 2019

“Гульня з усёй літаратурнай традыцыяй адразу”. Што расійскі крытык піша пра “Ноч” Марціновіча

“Гульня з усёй літаратурнай традыцыяй адразу”. Што расійскі крытык піша пра “Ноч” Марціновіча
Іншыя навіны

Пра раман Віктара Марціновіча “Ноч” у рускім перакладзе выказалася літаратурная аглядальніца “Медузы” Галіна Юзэфовіч.

У рамане беларускага інтэлектуала, мастацтвазнаўцы і празаіка Віктара Марціновіча канец чалавечай цывілізацыі прыходзіць па прычыне куды менш празаічнай, чым эпідэмія, якая здалася Яне Вагнер [гаворка пра раман Яны Вагнер “Вангвозера”, агляд якога таксама ў артыкуле робіць Галіна Юзэфовіч – Рэд.]. У яго версіі над зямлёй аднойчы проста не ўзыходзіць сонца і свет навекі апускаецца ў холад і змрок. Галоўнага героя – нам ён вядомы пад імем Кніжнік – гэтая падзея заспела ў яго мінскай кватэры, пад завязку набітай папяровымі кнігамі. Разам з ім – сабака Герда, з якой ён дзеліць адзіноту пасля разрыву з каханай жанчынай, якая з’ехала ад іх кудысьці ў Азію. У постапакаліптычным свеце гэтыя самыя кнігі складаюць аснову дабрабыту Кніжніка: здаючы іх у арэнду, ён назапашвае мясцовую валюту – батарэйкі (зараз іх называюць “цынкамі”). Жыве ён па мясцовых мерках нядрэнна – ва ўсякім разе, у адносным цяпле і сытасці. Але ў адзін цудоўны дзень (ці ноч – у свеце, дзе не было святла, паняцці гэтыя таксама пазбаўляюцца сэнсу) туга па каханай пагоніць Кніжніка за межы роднай Грушаўкі: з заплечнікам, набітым “цынкамі”, і з вернай Гердай ля ног ён адправіцца ў падарожжа на ўсход – у прамым сэнсе слова на край ночы.

З гэтага пункту ў рамане Марціновіча стартуе сапраўдны парад літаратурных алюзій і асацыяцый, якія змяняюць адна адну ці не хутчэй, чым мяняюцца дэкарацыі вакол Кніжніка, які брыдзе скрозь змрок. Спачатку аўтар празрыста намякае, што перад намі новая версія “Снежнай Каралевы”. На гэта паказвае не толькі імя чацвераногай спадарожніцы галоўнага героя, але і тое, што сустрэтыя героем злыдні, выслухаўшы яго кранальную гісторыю, неадкладна мяняюць гнеў на міласць і дапамагаюць яму ў дакладнасці як Прынц, Прынцэса і Маленькая Разбойніца дапамагалі дзяўчынцы Гердзе. Аднак патроху Андэрсан саступае месца Дантэ, Шэсце скрозь Пекла насустрач сваёй Беатрычэ. Дантэ ў сваю чаргу змяняе Карлас Кастанеда, на змену кастанедаўскаму містычнаму галюцынозу прыходзяць матывы рыцарскага рамана (ці, калі заўгодна, чароўнай казкі) з абавязковым выпрабаваннем героя, а скрозь іх выразна праступае біблейская гісторыя Іова. Для таго каб загладзіць свой грэх і заслужыць права на сустрэчу з каханай (а заадно зразумець метафізічную прыроду той катастрофы, якая напаткала свет), Кніжнік павінен паслядоўна пазбавіцца ўсяго, што было яму дарагое. Больш за тое, нават там, дзе першааснову не ўдаецца аднавіць адназначна, усё роўна захоўваецца адчуванне рэфлексіўнай другаснасці тэксту – манернасць і наўмысная гульня з усёй літаратурнай традыцыяй адразу.

Сказаць, што гэтыя вынаходствы ідуць раману выключна на карысць, увогуле, нельга. Чапляючыся за асабліва мілыя аўтарскаму сэрцу алюзіі, апавяданне неміласэрна прабуксоўвае і тармозіць. Пры гэтым сумныя, але канструктыўна неабходныя дэталі Марціновіч дэманструе чытачу з бачнай неахвотай і толькі калі зусім ужо прыпрэ. Да прыкладу, таямнічы дэміург – магутны і ўсёведны праважаты Кніжніка, дзіўны гібрыд Гэндальфа і Дона Хуана – узнікае толькі на трохсотай старонцы з чатырохсот васьмідзесяці, у той момант, калі апавяданне відавочным чынам заходзіць у тупік, а да гэтага нішто не прадвяшчала яго з’яўлення і наогул існавання. А вывераная штучнасць і адасобленнасць усяго апавядання выключаюць непасрэдную эмацыйную ўцягнутасць – мы не баімся за Кніжніка, не мерзнем разам з ім, не галадаем, не аплакваем страты. Шкляная сцяна, якая аддзяляе чытача ад героя, стаіць непарушна.

Аднак калі здзейсніць невялікае намаганне, адмовіцца ад жанравых стэрэатыпаў і перастаць, нарэшце, чакаць ад апавядання дынамікі, эмоцый і драйву, высветліцца, што “Ноч” Віктара Марціновіча – рэч зусім не пазбаўленая добрых якасцей. Абаяльная – не цалкам расійская, але вельмі блізкая расійскаму чытачу – халаднаватая іронія, тонкая і разнастайная стылістычная гульня і вынаходлівая шматслойнасць аказваюцца крыху нечаканай, але ў цэлым прымальнай заменай тым жаху, надзеі і захапленню, якіх мы прывыклі чакаць ад постапакаліптычнага рамана.

Крыніца: Budzma.by
Навіны

“Мы зарунелі на беларускіх загонах”: раннія творы маладнякоўцаў у беларускіх газетах 1917–1922 гг.

22 Вер 2019

Газеты можна параўнаць з летапісамі – на іх старонках занатаваны падзеі, якія пакінулі след у гісторыі, праз іх мы можам зазірнуць у мінулае і адчуць яго атмасферу. Паспрабуйма з дапамогай беларускіх газет 1917–1922 гадоў прасачыць, як сталелі тыя, хто ўвайшоў у склад Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”.

Навіны бібліятэк

Які лёс беларускіх прыватных бібліятэк?

20 Вер 2019

Зборнік “Рэха беларускіх кнігазбораў: лёсы прыватных бібліятэк” выйшаў у свет у пачатку года. У ім сабраны гісторыі прыватных кніжных калекцый Беларусі пачынаючы з XVI стагоддзя. Гэтыя гісторыі гучаць досыць рэдка, пра іх мала хто ведае, аднак гэта толькі павялічвае той інтарэс, які ўзнікае пры іх прачытанні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Палюбіць беларускую камедыю: да 100-годдзя са дня нараджэння літаратуразнаўцы Якуба Усікава

20 Вер 2019

20 верасня споўнілася б 100 год са дня нараджэння беларускага літаратуразнаўцы, крытыка і педагога Якуба Усікава. Сваю навуковую дзейнасць ён прысвяціў беларускай драматургіі, у прыватнасці, камедыі.

Аўтарскі погляд

Нацыянальная бібліятэка далучылася да дзён расійскай духоўнай культуры

19 Вер 2019

19 верасня ў бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў у рамках форуму “Гістарычная, культурная і духоўная еднасць расійскага і беларускага народаў”, прымеркаванага да дзён расійскай духоўнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам “Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі”

19 Вер 2019

18 верасня 2019 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Візіт настаўнікаў беларускай мовы з Польшчы

19 Вер 2019

18 верасня для настаўнікаў беларускай мовы з Польшчы ў бібліятэцы ў межах семінара “Актуальныя пытанні вывучэння сучаснай беларускай мовы” былі арганізаваны музейныя заняткі. Сустрэча была ініцыіравана Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віртуальная чытальная зала працягвае знаёміць з рэсурсамі, прысвечанымі айчынным майстрам паэзіі і прозы

19 Вер 2019

Віртуальны музей Аркадзя Куляшова “Сэрца, дзе ўсёй зямлі трывога...” – гэтымі словамі паэта-класіка Аркадзя Куляшова звяртаем увагу аматараў слоўнай творчасці на персанальныя інфармацыйныя рэсурсы дзеячаў літаратуры Беларусі – М. Гарэцкага, А. Куляшова, У. Скарынкіна.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111