ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Тыранія геданізму: новая экранізацыя Хакслі
Размова з адвакатам аб ільготах і дапамозе маладым і шматдзетным сем’ям

Гранічная шчырасць люстэркавых вершаў

Гранічная шчырасць люстэркавых вершаў
Іншыя навіны

У многіх аўтараў час ад часу запытваюцца пра тое, якім быў іх першы верш, як яны яго пісалі і чаму ўвогуле вырашылі напісаць. Можна лічыць, што момант, калі паэзія ўваходзіць у жыццё чалавека, становіцца вызначальным для далейшага шляху, у пэўным сэнсе прадказвае творчы лёс. Але, здаецца, далёка не для ўсіх момант напісання першага верша варта лічыць нечым значным.

Працэс знаёмства і ўзаемапранікнення паэзіі і чалавека можа расцягнуцца на доўгія гады і рыхтаваць шмат заўважных змен у жыцці: пераезд у іншы горад, знаёмства з калегамі і настаўнікамі, нязвыклыя абставіны і першае прызнанне. Цяжка сказаць, ці скончыўся гэты перыяд творчага юнацтва для Вольгі Нікіценкі, але адназначна зразумела, што ён быў плённы. Апошні яго вынік – уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі “Лепшы дэбют” за кнігу “Сузор’е птушкі”. Даведаемся ў паэткі, як яна глядзіць на свет праз прызму сваёй творчасці.

– Раскажы, калі ласка, пра тое, як ты ўсвядоміла сябе паэткай, як зразумела, што хочаш займацца літаратурай?

– Калі ў 9 класе я ўдзельнічала ў алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры, то адчула неверагодную любоў да роднага слова. Асабліва захапілася тым, як пранікнёна і меладычна гучаць вершы, напісаныя па-беларуску. У мяне ўзнікла жаданне паспрабаваць сябе ў паэтычным рэчышчы і пачаць ствараць уласныя вершы на беларускай мове. А потым я зразумела, што адшукала тую справу, якой бы хацела прысвяціць жыццё. Менавіта літаратурная творчасць дазваляе мне раскрыцца ў поўнай меры, адчуць, што я сапраўды магу данесці да людзей тое, што мяне хвалюе.

– Ці ёсць сярод тваіх вершаў асабліва любімыя для цябе?

– Так. Некаторыя з іх – гэта вершы, дзякуючы якім мяне заўважылі дасведчаныя пісьменнікі, а таксама тыя, якія асабліва палюбіліся маім чытачам. Можна сказаць, што для мяне гэта знакавыя творы. Напрыклад, “Чытай верш”, “Паэтэса”, “Мой дом, бывай!”. Ёсць і вершы, якія не набылі такой вядомасці, аднак яны важныя асабіста для мяне. Лічу ўдалым верш “Уваходжу ў твой край, восень…”, бо ў ім у мяне атрымалася выразна перадаць усе фарбы і настроі, якія жадала ўкласці. З вершам “Лістападаўскіх поўняў вяла адлік” звязана незабыўная гісторыя з майго жыцця.

– Як ты лічыш, што прынцыпова адрознівае добрыя вершы ад дрэнных?

– У добрых вершах праглядаецца асоба аўтара, яго вопыт і адметнае светабачанне, тым часам як дрэнныя – гэта наборы штампаваных метафар і зваротаў. Гэта чарговыя рыфмаваныя пераказы чужых думак. У такіх вершах заўважна, што аўтар нават не стараўся папрацаваць над творам, каб у ім з’явіліся ўласныя творчыя знаходкі. Часта ў гэтых вершах таксама недасканалыя і рыфма, і рытмічны малюнак.

– Якую крытычную заўвагу ты найчасцей чула ад тых, хто ацэньвае твае вершы?

– Даволі часта мяне дакараюць у тым, што мае вершы па-юнацку наіўныя. Ёсць і творы, якія называюць занадта дарослымі для дзяўчыны маіх гадоў. Так ці інакш, крытыкі ацэньваюць маю творчасць праз прызму ўзросту. Мне падаецца, што гэта не заўсёды правільна, бо галоўнае – тое, як сябе ўсведамляе сам чалавек. Змяняюцца думкі, настроі, погляды на свет, і гэта адлюстроўваецца ў вершах. Адзінае, што магу сказаць, – я пішу гранічна шчыра, і ў творчасці адбіваецца тое, што я сапраўды адчуваю на дадзены момант.

– Ці ёсць нешта, чаго табе самой не хапае ва ўласнай творчасці?

– Думаю, што пакуль мне не хапае вопыту. Я паступова намацоўваю свой шлях, але пакуль што ў мяне няма той прафесійнай творчай смеласці, якая прыходзіць з часам, і выпрацаванага аўтарскага почырку. Упэўнена, што праз колькі гадоў пры належным старанні я здолею гэтага дамагчыся.

Аўтар публікацыі: Дар’я Смірнова.
Фота Яўгена Пясецкага.

Крыніца: Літаратура і мастацтва
Навіны

Свабоднае праграмнае забеспячэнне для стварэння краязнаўчых рэсурсаў бібліятэк

29 Кас 2020

22 кастрычніка ў рамках VII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” Віктар Пшыбытка правёў анлайн майстар-клас “Выкарыстанне свабоднага праграмнага забеспячэння для стварэння краязнаўчых рэсурсаў бібліятэк”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Захаванасць дакументаў як залог якаснага задавальнення чытацкіх запытаў

29 Кас 2020

Ва ўмовах дэфіцыту фінансавання, недахопу плошчаў для размяшчэння фондаў, зніжэння экзэмплярнасці закупляемых дакументаў, пагаршэння якасці паперы і спажывецкіх характарыстык выдавецкай прадукцыі ўзрастае пагроза зніжэння колькаснага і якаснага складу бібліятэчных фондаў. Без актыўнай працы па забеспячэнні захаванасці бібліятэчных фондаў значная частка дакументаў можа быць бязвыплатна страчана.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29 Кас 2020

Кожны год у канцы кастрычніка мы ўспамінаем сумную дату. У ноч з 29-га на 30-е ў 1937 годзе былі забіты некалькі дзясяткаў беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў... Сярод тых, хто загінуў у той жудасны час, ёсць адзін пісьменнік, сёлетні юбіляр, які ўвайшоў у гісторыю пад імем Янка Нёманскі. Давайце ўспомнім гэтага чалавека, а тым самым – усіх, хто быў забіты і не паспеў даспяваць свае песні.

Навіны бібліятэк

УДК і аўтарытэтныя запісы ў адлюстраванні краязнаўчага і краіназнаўчага кантэнту

29 Кас 2020

У рамках VII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” прайшоў метадычны семінар “Нацыянальныя аб’екты ў каталогах і базах даных бібліятэк Беларусі: методыка прымянення УДК і аўтарытэтных запісаў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усё не так, як у кнізе! Што не так з экранізацыямі і дзе ў бібліятэцы глядзець кіно

27 Кас 2020

У сучасным кінематографе ўсё менш арыгінальных сцэнарыяў, а экранізацый папулярных кніг – усё больш. Але на самой справе не ўсе з іх удалыя – прынамсі, на наш густ. Што ж не так з экранізацыямі? І чаму мы амаль заўсёды імі незадаволены? Працягнем гутарку пра мастацтва адаптацыі кніжных твораў!

Аўтарскі погляд

Удзельнікам анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

27 Кас 2020

З 1 кастрычніка ў межах віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” быў распачаты анлайн-конкурс чытальнікаў, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі. Арганізатарам выступіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111