ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Адзін з першых: Адам Бабарэка – новы герой віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”
Названы пераможца прэміі імя Наталлі Арсенневай

Гран-пры “Мастацтва кнігі” ўзялі прадстаўнікі нашай краіны

Гран-пры “Мастацтва кнігі” ўзялі прадстаўнікі нашай краіны
Іншыя навіны

Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод ХVІ Міжнароднага конкурсу дзяржаў – удзельніц СНД “Мастацтва кнігі” прайшла на Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, што завяршылася 8 верасня.

Гран-пры ўзялі прадстаўнікі нашай краіны – за трохтомную персанальную энцыклапедыю “Янка Купала” выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі” атрымала спецпрыз ад Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД, сродкі на выпуск дадатковага тыражу і рассылку кнігі ў нацыянальныя бібліятэкі краін Садружнасці. Усяго ж на рахунку айчынных выдаўцоў 20 дыпломаў міжнароднага конкурсу.

Беларусь, якая сёлета ўдзельнічала ў кніжным форуме ў статусе ганаровага госця, прадставіла наведвальнікам 25 кніг праекта гісторыка і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава “У пошуках страчанага”, у якім злучаны гісторыя і сучаснасць, а таксама ўнікальны арт-аб'ект “Друкарскі зубр”, сабраны з дэталяў друкарскіх станкоў ХІХ–ХХ стагоддзяў, і інтэрактыўную экспазіцыю “Друкарскі двор ХVІ стагоддзя”, дзе можна было выпрабаваць на справе старажытныя тэхналогіі вырабу паперы і друкавання кніг (самастойна “выдаць” копію першай старонкі Бібліі Францыска Скарыны мог кожны пакупнік кніг на беларускім стэндзе). Штодня на розных пляцоўках выстаўкі праходзілі семінары, круглыя сталы, сустрэчы з аўтарамі і героямі кніг, аўтограф-сесіі, прэзентацыі кніжных навінак і выдавецкіх праектаў, прысвечаных знакавым падзеям у жыцці нашай краіны. Наогул беларускія выдавецтвы прадставілі некалькі тысяч найменняў кніг.

Нагадаем, удзел у найбуйнейшай у Расіі і Усходняй Еўропе 32-й Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ўзялі прадстаўнікі 33 краін свету. Спецыяльным госцем форуму стаў эмірат Шарджа (ААЭ) – сусветная сталіца кнігі ў 2019 годзе. За пяць дзён работы выстаўкі ў яе межах прайшло звыш 600 разнастайных мерапрыемстваў – ад прафесійных дыскусій да літаратурных квестаў.

Аўтар публікацыі: Вікторыя Захарава.

Крыніца: Звязда

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам