ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Лаўрэатам Букераўскай прэміі за апошнія 50 гадоў стаў раман “Английский пациент”
Літаратурны пантэон: Янка Купала і Тарас Шаўчэнка

Гран-пры конкурсу "Мастацтва кнігі" краін СНД у выдання "А хто там ідзе?"

Гран-пры конкурсу "Мастацтва кнігі" краін СНД у выдання "А хто там ідзе?"
Іншыя навіны

Гэта кніга выпушчана "Беларускай Энцыклапедыяй імя Петруся Броўкі" і ўяўляе сабой пераклады знакамітага верша Янкі Купалы на 100 моў свету, якія рабіліся пераважна носьбітамі гэтых моў. Аўтарамі, якія пісалі тлумачэнні да кнігі, з'яўляюцца прафесар Вячаслаў Рагойша і дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч. Акрамя гэтай перамогі беларусы атрымалі і многа іншых каштоўных узнагарод. Члены журы мяркуюць, што наша краіна сёлета проста скарыла конкурс!

Ч.АйтматаўЯк адзначыў дырэктар выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Уладзімір Андрыевіч, у дзевяці намінацыях конкурсу Беларусь атрымала найвышэйшыя, першыя, узнагароды, яшчэ ў адной намінацыі – узнагароды другой ступені. І гэта вельмі істотны вынік, бо ўсяго на конкурс было прадстаўлена болей за 100 кніг: кожная краіна магла прэзентаваць па дзве кнігі ў адной намінацыі. Таму журы міжнароднага форуму адзначыла, што сёлета адбыўся сапраўдны трыумф беларускай кнігі. "Можна сказаць, што ў нас нават не было сур'ёзных канкурэнтаў, – адзначыў Уладзімір Андрыевіч. – Бо беларусы любяць кнігу і хочуць прадстаўляць яе найлепшыя ўзоры".

Выдавецтва "Народная асвета" атрымала дзве першыя ўзнагароды ў намінацыях "Кніга для дзяцей і юнацтва" і "Дыялог культур". Так, адным з пераможцаў стала выданне "Буранны паўстанак. І вякуе дзень даўжэй за век" Чынгіза Айтматава. Гэта твор перакладзены на беларускую мову Міхасём Стральцовым. Мастаком выдання з'яўляецца Арлен Кашкурэвіч.

Р.СітніцаУ намінацыі "Арт-кніга" найлепшай прызнана яшчэ адно беларускае выданне – кніга старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгора Сітніцы "Простыя рэчы", якая пабачыла свет у Выдавецкім доме "Звязда". Дызайн для яго выканаў Зміцер Герасімовіч, што, па словах аўтара, стала адным з ключоў да поспеху. Дарэчы, не так даўно ў Рыгора Сітніцы выйшаў і зборнік паэзіі пад назвай "Ток". Наклад у 500 асобнікаў разышоўся за тры месяцы, прэзентацыя ў вялікай зале сталічнай філармоніі сабрала аншлаг. Таму цяпер зборнік плануюць перавыдаваць, магчыма нават не адзін раз, і прэзентаваць у абласных гарадах.

Беларускі касцюм.jpgНельга абмінуць увагай і яшчэ аднаго сёлетняга важнага пераможцу міжнароднага конкурсу – гэта кніга Валянціны Бялявінай і Любові Ракавай "Беларускі касцюм", выпушчаная ў выдавецтве "Беларусь". Як адзначае Любоў Ракава, цяпер часцей за ўсё вывучаюць сялянскі касцюм, і гэта цалкам натуральна, бо захаваліся многія яго ўзоры. Аднак у сваёй кнізе яны звярнулі ўвагу на шляхецкае адзенне і імкнуліся падкрэсліць, якія багатыя традыцыі маюць беларусы.

Без перабольшання, надзвычай важная кніга, якая стала пераможцай у намінацыі "Садружнасць", – гэта выданне "Беларускі след у гісторыі і культуры Масквы", што выйшла ў выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі". Як адзначыла адна з яе аўтараў, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга Бажэнава, гэта выданне зрабіла крок наперад у міжкультурным дыялогу і прызнанні ўнёску беларускіх рамеснікаў у стварэнне і аздабленне многіх архітэктурных цікавінак Масквы.

На конкурсе "Мастацтва кнігі" краін СНД было прадстаўлена і шмат іншых цікавых выданняў з Беларусі, якія таксама не засталіся без узнагарод.

Аўтар публікацыі: Ніна Шчарбачэвіч.

Крыніца: Звязда

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам