ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Запрашаем на віртуальную экскурсію ў Магілёўскі край у год 80-годдзя вобласці і ў сувязі з правядзеннем V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Іван Штэйнер: “З’явіцца творца, які скажа новае слова...”

«Гэтая зямля ў маёй крыві». Нашчадкі Ігната Дамейкі з Аўстраліі распавялі пра свой візіт у Беларусь

«Гэтая зямля ў маёй крыві». Нашчадкі Ігната Дамейкі з Аўстраліі распавялі пра свой візіт у Беларусь
Іншыя навіны

«Гэта мой чацвёрты прыезд у Беларусь. Сёлета я прывезла сваю сям’ю. Цяпер мы ўсе закаханыя ў гэтую зямлю», – сказала Пас Дамейка, прапраўнучка Ігната Дамейкі. 10 дзён яна правяла ў Беларусі разам з дачкой і двума ўнукамі.

Чацвёра нашчадкаў Ігната Дамейкі наведалі мясціны, звязаныя з жыццём свайго продка – нацыянальнага героя Чылі, які паходзіць з Гарадзеншчыны. Яны трапілі на канферэнцыю, прысвечаную Адаму Міцкевічу ў Наваградку, і дамовіліся з Беларускім геаграфічным таварыствам, каб стварыць фонд імя Ігната Дамейкі дзеля дапамогі здольным студэнтам з Беларусі.

dameyki_1.jpg

На сустрэчы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Ініцыятарам вандроўкі ў Беларусь была Пас Дамейка. Яна прамая прапраўнучка беларуска-чылійскага навукоўца. Ёй 81 год. Летась яна прыязджала ў Беларусь разам з братам, сястрой і пляменнікам. Міністэрства замежных спраў ладзіла прэзентацыю беларускага перакладу яе кнігі.

«Летась было вельмі шмат цырымоній, я адчувала сябе як VIP. Гэтым разам у нас нефармальная сустрэча, якую ладзілі мае сябры», – сказала Пас.

Сёлета ў вандроўку ў Беларусь Пас узяла малодшае пакаленне Дамейкаў, якія жывуць у Аўстраліі.

dameyki_2.jpg

Нікалас Дамейка Нові

Па словах Нікаласа Дамейкі Нові (Nikolas Domeyko Novi), бабуля заўжды захаплялася радзімай свайго продка.

«Бабуля заўжды распавядала, як тут хораша, якая гэта прыгожая краіна і якія тут цудоўныя людзі», – сказаў Нікалас. Яму 29 год, ён займаецца рэкламай у газеце The Sydney Morning Herald.

Сучасныя Дамейкі – гэта больш за 200 чалавек, што жывуць у Чылі, ЗША і Аўстраліі. Усе яны лічаць Ігната Дамейку заснавальнікам свайго роду.

dameyki_3.jpg

Джэймс Дамейка

«Гэтая зямля, яна ў маёй крыві, – сказаў 31-гадовы Джэймс Дамейка (James Domeyko). – Беларускія краявіды проста фенаменальныя. І колеры зямлі вельмі цікавыя. Пах паветра зусім іншы. Яно свежае, смачнае і прахалоднае».

Джэймс – музыка і акцёр. 9 кастрычніка ён выступае разам з гуртам «Вытокі» ў Доме Ваньковіча на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 33A ў Менску. За час свайго візіту ён пранікся беларускай культурай.

«Я моцна ўражаны людзьмі, якія прыкладаюць столькі намаганняў для адраджэння беларускай культуры. І гэта неверагодна, што мой продак таксама хацеў гэтага», – сказаў Джэймс.

dameyki_4.jpg

Пас Дамейка наведала Беларусь у чацвёрты раз

Джэймса і ягонага брата больш за ўсё ўразілі мясціны, дзе Дамейка нарадзіўся і правёў дзяцінства: вёскі Мядзведка і Жыбуртоўшчына на Гродзеншчыне.

«Я не мог уявіць прыгажосць гэтых месцаў, – сказаў Джэймс. – Калі я пабачыў, дзе вырас Ігнат, я зразумеў ягоную сувязь з прыродай, яго любоў да гэтай зямлі».

Па словах Алеся Сушы, намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, нашчадкі Дамейкі ўсё часьцей падкрэсьліваюць сваё беларускае паходжанне. Асабліва пасля леташняга візыту. Яны былі моцна ўражаныя, як іх тут прынялі.

«Дамейкі кажуць, што ў іх шмат агульных рыс з беларусамі», – сказаў Суша.

Пас Дамейка мяркуе, што больш за 20 нашчадкаў Ігната Дамейкі наведалі Беларусь за апошнія 20 год. І яна, і ўнукі думаюць, што прыедуць сюды яшчэ не раз.

«Я ўжо палюбіла гэтую зямлю, – сказала Пас. – Таму што Ігнат любіў яе. Я люблю гэтыя лясы, азёры, людзей. Мы ўсе закаханыя ў Беларусь».

Цяпер Дамейкаў з Беларусьсю звязвае не толькі гістарычная спадчына. Яны дамовіліся пра стварэньне міжнароднага фонду імя Ігната Дамейкі, які мае фундаваць стыпендыі для выбітных беларускіх студэнтаў, якія вывучаюць геаграфію. Пра гэта Свабодзе сказаў Аляксей Яротаў, старшыня Беларускага геаграфічнага таварыства.

Крыніца: Свабода

Чытайце таксама:
Назад на радзіму: у бібліятэцы правялі экскурсію для нашчадкаў Ігната Дамейкі

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

Каб не стаць ныздарамі

16 Лют 2019

А я кажу вам, шо кaжон, хто гнiвайіцьця на свогo брaта напрaсно, той мaе йты пуд суд. А хто скaжэ на брaта свого “ныздaра”, тогo мaе суды'ты высoкый суд, а як хто скaжэ“бызрозyмный” – то мaе попaсты в огoнь пыкэ'лный. Гэта радкі з Евангелля, якое пераклаў на заходнепалескую гаворку навуковец і дыялектолаг Фёдар Клімчук, які пакінуў нас у мінулы кастрычнік. Зусім трохі не дажыўшы да прэзентацыі выдання, якая з аншлагам прайшла ў Мінску 23 студзеня.

Навіны бібліятэк

Родная мова – душа народа

15 Лют 2019

З 15 лютага па 17 сакавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка  “Родная мова – душа народа”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

Кніжныя выстаўкі

Транспарт пад дзяржзамову

18 Лют 2019

Артыкул бібліятэкара з Навагрудка Фаіны Малюжэнец друкуецца ў газете “Культура” пад рубрыкай “Соцыум” невыпадкова. Піша яна, на жаль, не так часта, як нам хацелася б, але яе артыкулы заўжды вызначаюцца высокім напалам неабыякавасці да вырашэння прафесійных праблем. А праблемы – характэрныя ці не для кожнай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы…

Навіны бібліятэк

“Сумуем па сваіх Пенелопах”: беларускія класікі – каханым

14 Лют 2019

Пра што Максім Танк пісаў жонцы са штаб-кватэры ААН? Як Францішка Уршуля Радзівіл называла мужа? Хто быў галоўным чытачом Якуба Коласа? У Дзень усіх закаханых прапануем пазнаёміцца з лістамі вядомых беларускіх пісьменнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі»

14 Лют 2019

У апошнія дні работы ХХVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі». За галоўныя ўзнагароды ў 14 намінацыях пазмагаліся 158 выданняў ад 40 устаноў. У выніку галоўны прыз – у намінацыі «Трыумф» – атрымаў «Вялікі гістарычны атлас Беларусі», выпушчаны ў 4-х тамах «Белкартаграфіяй» Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. І гэта нагода для гонару.

Навіны бібліятэк