ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Цікава пачытаць”: кніга “Дзіўнае падарожжа труса Эдварда”
Да Міжнароднага дня роднай мовы

"Гаворкі Беларусi" да Дня роднай мовы на VOKA: фільм пра ўнікальнасць дыялектаў краіны

"Гаворкі Беларусi" да Дня роднай мовы на VOKA: фільм пра ўнікальнасць дыялектаў краіны
Іншыя навіны

19 лютага напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы на VOKA выйшаў дакументальны фільм «Гаворкі Беларусі». Усе ахвотныя могуць бясплатна паглядзець яго ў любым пункце свету. Пасля прэм’еры ён застанецца ў медыятэцы відэасэрвісу.

У фільме выкарыстаны пераважна матэрыялы, якія здымаліся падчас экспедыцый для спецпраекта A1 і Onliner «Мова: як гаворыць краіна», але яшчэ не публікаваліся раней. Кожны з яго выпускаў быў прысвечаны дыялектам розных рэгіёнаў нашай краіны: Міншчыны, Віцебшчыны, Магілёўшчыны і Гродзеншчыны, а таксама Усходняга і Заходняга Палесся.

Фільм «Гаворкі Беларусі» не толькі даступна і проста расказвае пра адрозненні і адметнасці беларускіх дыялектаў, але і можа выкарыстоўвацца ў якасці відэадапаможніка для выкладчыкаў і студэнтаў-філолагаў, у якіх няма магчымасці ездзіць у экспедыцыі па ўсёй Беларусі для вывучэння дыялектаў.

Сцэнарый напісаны Вадзімам Шклярыкам – кандыдатам філалагічных навук і старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Відэа знята Аляксеем Марозавым і Аляксеем Носавым. Аўтар анімацыі – Кірыл Стаселька. Закадравы тэкст агучыў Андрэй Мар’янаў. За тэхнічную падтрымку і арганізацыйныя пытанні адказвала Марыя Іванова.

Прагляд дакументальнага фільма «Гаворкі Беларусі» бясплатна даступны ўсім ахвотным на сайце voka.tv і ў мабільнай праграме VOKA – з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі па нумары тэлефона.

Крыніца: Интерфакс-Запад

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам