ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Новы віртуальны праект “Спадчына Кірыла і Мяфодзія”
Кансервацыя папяровых дакументаў: сучасны стан, тэндэнцыі развіцця

Франтавыя дарогі «маладнякоўкі» Зінаіды Бандарынай

Франтавыя дарогі «маладнякоўкі» Зінаіды Бандарынай
Іншыя навіны

Жыццё пасля «Маладняка»… У адных яно было кароткім, на долю іншых выпалі цяжкія выпрабаванні не толькі гадамі сталінскага тэрора, але і вайной. Сярод апошніх – Зінаіда Бандарына.

У артыкуле «Лейтэнант Зіна» паэт Станіслаў Шушкевіч напісаў: «Літаратурная спадчына З. Бандарынай не вельмі вялікая: некалькі зборнікаў паэзіі і прозы, сцэнарый, вершы, нарысы, апавяданні ў перыядычным друку. Але ўсё гэта напісана шчыра, проста і пранікнёна». Тут важна дадаць: гаворка ідзе пра апублікаваную спадчыну, бо ў Зінаіды Бандарынай засталіся творы ў рукапісах і машынапісах, і гэтыя тэксты сёння паступова прыходзяць да чытача, бо, несумненна, заслугоўваюць увагі.

У бібліяграфічным даведніку «Беларускія пісьменнікі» гады з 1934-га па 1945-ты не адзначаныя ніводнай паэтычнай публікацыяй, аднак Мікола Хведаровіч згадвае: «Страсныя патрыятычныя вершы Бандарынай у франтавым друку заклікалі байцоў стаяць за родную Маскву». Даводзіцца спадзявацца, што гэта было напісана на падставе канкрэтных даных і з цягам часу публікацыі адшукаюцца. Адзначым, што хоць тэма вайны, жыцця і смерці, лёсу Беларусі ў той жорсткі час раскрываецца ў творах Наталлі Арсенневай і Ларысы Геніюш, якія самі не ваявалі, партызанак Ніны Тарас і Ганны Новік, але паэтка-франтавічка, санінструктар, здаецца, у нас адна – Зінаіда Бандарына.

Вершы «франтавой» тэматыкі сустракаюцца сярод рукапісаў Бандарынай, а частка ўвайшла ў зборнік «Выбраныя вершы», падрыхтаваны паэткай, але, на жаль, нявыдадзены. У ім ёсць творы, якія датуюцца 1942 і 1945 гадамі, а таксама вершы без даты. Больш за палову тэкстаў напісаныя ў канцы 1950-х гадоў.

Звесткі пра ўдзел Зінаіды Бандарынай у ваенных падзеях ёсць ва ўсіх біяграфічных артыкулах, але звычайна яны абмяжоўваюцца толькі канстатаваннем факту і ніяк не звязваюцца з яе творчасцю (акрамя ўжо згаданага артыкула Хведаровіча).

Падрабязней

«На хвалі часу, у плыні жыцця» – праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць», прысвечаны 100-годдзю ўтварэння літаратурнага аб’яднання «Маладняк».

Аўтар публікацыі: Аксана Данільчык.
Крыніца: часопіс «Маладосць»


Таксама чытайце:

Навіны

9 Ліп 2020

Вядомы музыка, краяўзнаўца, пісьменнік Юры Несцярэнка дэбютаваў як дзіцячы аўтар: у мінскім выдавецтве “Каўчэг” выйшла яго кніга для малодшых школьнікаў на беларускай мове “Чароўныя назвы”.

Навіны бібліятэк

Па Мазырскім краі – віртуальна ў летні дзень

8 Ліп 2020

Краязнаўчы напрамак сваёй дзейнасці працягвае Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка імя А. С. Пушкіна Гомельскай вобласці. Яна прадаставіла віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адразу некалькі сваіх рэсурсаў пра край.

Бібліятэка анлайн

Інтэрв’ю з гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі да Дня Незалежнасці

7 Ліп 2020

А вы ведалі, што Беларусь займае 10-е месца ў свеце па колькасці бібліятэк на мільён насельніцтва? Да Дня Незалежнасці здымачная група тэлеканала АНТ прыехала ў беларускі храм кнігі, каб сустрэцца з яго кіраўніком.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

7 Ліп 2020

7 ліпеня 1882 года ў вёсцы Вязынка, што паміж Мінскам і Маладзечна, нарадзіўся Янка Купала. Звычайны беларускі хлапец з танклявымі рысамі твару мог паўтарыць лёс свайго бацькі – дробнага шляхціца, які жыў з арэнды зямлі.

Навіны бібліятэк

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на міжрэгіянальным круглым стале “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”

7 Ліп 2020

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі 3 ліпеня 2020 года ў Пензенскай абласной бібліятэцы імя М. Ю. Лермантава ў фармаце анлайн адбыўся XII Міжрэгіянальны круглы стол “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”, удзел у якім Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўпершыню.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111