ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Прэзентацыя альбома “Уладзімір Слабодчыкаў. Скульптура”
Дыпламаты і паэт

Фотапрызнанне ў каханні Рыгора Барадуліна да будучай жонкі

Фотапрызнанне ў каханні Рыгора Барадуліна да будучай жонкі
Іншыя навіны

24 лютага апошняму народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну споўнілася б 80 год.


“Арт-каляндар 2015” дэманструе пашпартны фотаздымак, на абароце якога паэт прызнаецца ў каханні сваёй будучай жонцы, і фотаздымак яго таты, які быў знойдзены толькі пад час друкавання апошняй кнігі паэта.

Здымак таты быў надрукаваны толькі ў апошняй кнізе рукапісаў Барадуліна “Лепей”. Дагэтуль ён праляжаў у драўлянай валізе, з якой Барадулін некалі прыехаў з Вушачаў паступаць у Мінск на філфак. Здымак знайшлі пад час рыхтавання кнігі.

Рыгор Барадулін – апошні беларус, якому надалі званне народны паэт (1992). Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў “Рум” і пераклады з Федэрыка Гарсіі Лоркі, Ордэнам Дружбы народаў, Ордэнам “Знак Пашаны”, латышскім Ордэнам Трох Зорак і медалём Францыска Скарыны. Барадулін з’яўляўся ганаровым доктарам БДУ, ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёну.

У 2006 годзе кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў “Ксты”).

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка 2014 года. Яму было 79 гадоў. Увесь Мінск развітваўся з пісьменнікам, яго пахавалі на малой радзіме – ва Ушачах.

У дзень нараджэння паэта зладзіцца музычна-літаратурная дзея "Песні матчыны з Вушаччыны".

Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да юбілею Рыгора Барадуліна арганізавана экспазіцыя "Пакуль баліць душа".

Чытайце таксама:

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам