ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Прэмію Наталлі Арсенневай уручаць 10 верасня
Брэст. 1000 гадоў гісторыі ў дакументах і матэрыялах

Фільм паводле кнігі Віктара Марціновіча атрымаў дзве ўзнагароды на кінафестывалі ў Невадзе

Фільм паводле кнігі Віктара Марціновіча атрымаў дзве ўзнагароды на кінафестывалі ў Невадзе
Іншыя навіны

Фільм Lake of Happiness беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна паводле рамана Віктара Марціновіча “Возера радасці” атрымаў дзве ўзнагароды (“Best of the Fest” and “Best Narrative”) на кінафестывалі ў Невадзе (ЗША).

Пра гэта Віктар Марціновіч паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.

“Праз два тыдні фільм будзе паказаны на Drama International Short Film Festival у Грэцыі, пасля будзе іспанская прэм’ера ў Галіцыі (FICBUEU), потым партугальская прэм’ера ў Порту Beast International Film Festival, пасля зноўку Францыя – Dijon Film Festival, затым адбудзецца нямецкая прэм’ера на Hof International Film Festival, самым олдскульным фэсце, створаным у 60-я бацькамі нямецкай новай хвалі Фасбіндэрам, Гэрцагам, Вэндэрсам як канкурэнт „Бэрлінале“ (Берлінскі міжнародны кінафестываль. – РС) для прасоўвання новага аўтарскага нямецкага кіно", – расказаў Віктар Марціновіч.

Паводле пісьменніка, раней фільм Lake of Happiness быў паказаны на трох акрэдытаваных “Оскарам” фестывалях, і адмыслоўцы кажуць, што “ёсць вялікая імавернасць выстаўлення яго на ўзнагароду кінаакадэміі ў наступным годзе”.

У Беларусь “Возера радасці” прыедзе ў лістападзе.

Фільм, які з’яўляецца экранізацыяй часткі аднайменнай кнігі Віктара Марціновіча, апавядае пра дзевяцігадовую Ясю, жыццё якой кардынальна змянілася пасля смерці маці. Яся пачынае будаваць сваё новае жыццё пасля таго, як бацька адвозіць яе ў інтэрнат.

Галоўную ролю ў фільме выканала выхаванка магілёўскага інтэрнату Настасся Пляц. У ім таксама здымаліся вядомыя акцёры тэатра і кіно – Ігар Сігаў, Святлана Анікей, Аляксандр Малчанаў, Алена Зуй-Вайцяхоўская, Таццяна Мархель, Дзяніс Тарасенка ды іншыя.

У фільме гучыць музыка беларускага гурту Vuraj, музыкі якога ўзялі ўдзел у здымках.

Рэжысёр – Аляксей Палуян, які стала жыве і працуе ў Нямеччыне.

Крыніца: Радыё “Свабода”


Навіны

“Мы зарунелі на беларускіх загонах”: раннія творы маладнякоўцаў у беларускіх газетах 1917–1922 гг.

22 Вер 2019

Газеты можна параўнаць з летапісамі – на іх старонках занатаваны падзеі, якія пакінулі след у гісторыі, праз іх мы можам зазірнуць у мінулае і адчуць яго атмасферу. Паспрабуйма з дапамогай беларускіх газет 1917–1922 гадоў прасачыць, як сталелі тыя, хто ўвайшоў у склад Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”.

Навіны бібліятэк

Які лёс беларускіх прыватных бібліятэк?

20 Вер 2019

Зборнік “Рэха беларускіх кнігазбораў: лёсы прыватных бібліятэк” выйшаў у свет у пачатку года. У ім сабраны гісторыі прыватных кніжных калекцый Беларусі пачынаючы з XVI стагоддзя. Гэтыя гісторыі гучаць досыць рэдка, пра іх мала хто ведае, аднак гэта толькі павялічвае той інтарэс, які ўзнікае пры іх прачытанні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Палюбіць беларускую камедыю: да 100-годдзя са дня нараджэння літаратуразнаўцы Якуба Усікава

20 Вер 2019

20 верасня споўнілася б 100 год са дня нараджэння беларускага літаратуразнаўцы, крытыка і педагога Якуба Усікава. Сваю навуковую дзейнасць ён прысвяціў беларускай драматургіі, у прыватнасці, камедыі.

Аўтарскі погляд

Нацыянальная бібліятэка далучылася да дзён расійскай духоўнай культуры

19 Вер 2019

19 верасня ў бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў у рамках форуму “Гістарычная, культурная і духоўная еднасць расійскага і беларускага народаў”, прымеркаванага да дзён расійскай духоўнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам “Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі”

19 Вер 2019

18 верасня 2019 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Візіт настаўнікаў беларускай мовы з Польшчы

19 Вер 2019

18 верасня для настаўнікаў беларускай мовы з Польшчы ў бібліятэцы ў межах семінара “Актуальныя пытанні вывучэння сучаснай беларускай мовы” былі арганізаваны музейныя заняткі. Сустрэча была ініцыіравана Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віртуальная чытальная зала працягвае знаёміць з рэсурсамі, прысвечанымі айчынным майстрам паэзіі і прозы

19 Вер 2019

Віртуальны музей Аркадзя Куляшова “Сэрца, дзе ўсёй зямлі трывога...” – гэтымі словамі паэта-класіка Аркадзя Куляшова звяртаем увагу аматараў слоўнай творчасці на персанальныя інфармацыйныя рэсурсы дзеячаў літаратуры Беларусі – М. Гарэцкага, А. Куляшова, У. Скарынкіна.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111