ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Статут ВКЛ як помнік прававой культуры беларускага народа
Прэс-канферэнцыя, прысвечаная перавыданню Тураўскага Евангелля

Фатаграфічная любоў да Слоніма

Фатаграфічная любоў да Слоніма
Іншыя навіны

З‘явілася новая мода на выданне краязнаўчых ілюстрацыйных даведнікаў.


У Мінску выйшаў невялічкі альбом “Гісторыя Слоніма на старых фотаздымках і паштоўках (1900–1950)”. Аўтар тэксту – Сяргей Чыгрын, вядомы на Гродзеншчыне і ў Беларусі краязнаўца. Выдаў два, а можа, і больш дзясяткаў кніг пра Слонім, Гродзеншчыну. Новае выданне – збор рэпрадукцый са старых паштовак і фотаздымкаў.

"Слонім… даўно мог бы стаць турыстычнай Меккай, куды едуць падыхаць паветрам даўніны, пахадзіць па старых вуліцах і завулках, дзе некалі хадзілі славутыя Сапегі, Агінскія, Пуслоўскія, Слізні, дзе да сённяшніх дзён клічуць сваіх вернікаў касцёл святога Андрэя (1775), кляштар бернардзінак (1664) і кляштар бернардзінцаў (1630), а таксама адбудаваны ў цэнтры горада прыгожы Спаса-Праабражэнскі сабор…” – піша ва ўступным слове ўлюбёны ў родны горад Сяргей Чыгрын.

Па фотазборы, прадстаўленым у альбоме, можна вывучаць гісторыю не толькі Слоніма, але і ўсяе Беларусі. Настолькі адрасна, цікава выяўляюць здымкі самыя розныя часы і падзеі. А колькі людзей сабрана ў ілюстрацыйных шэрагах!.. Пажарныя, вайскоўцы, медыкі, проста жыхары горада першай паловы XX стагоддзя… Шкада, што альбом убачыў свет тыражом толькі 300 экзэмпляраў. Каб ведалі сланімчане з усяго свету, з усяе Беларусі пра такое выданне, то, несумненна, набылі б яго для сваёй хатняй бібліятэкі – як альбом душэўнай памяці пра родны горад.

Варта зазначыць: у апошнія некалькі гадоў выйшлі кнігі падобнага кшталту, якія вяртаюць да жыцця не толькі старыя паштоўкі, але і старыя фотаздымкі і прысвечаны самым розным гарадам – Мінску, Брэсту, Пінску і іншым.

Аўтар публікацыі: Мікола Берлеж.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам