ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Глыток з родных крыніц
Прэзентацыя “Таямніц Мірскага замка”

Экранны дайджэст. Новыя старонкі класікі

Экранны дайджэст. Новыя старонкі класікі
Іншыя навіны

“Экран і культурная спадчына Беларусі” – унікальны зборнік матэрыялаў, падрыхтаваны Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук. Ён выйшаў на пачатку снежня ў выдавецтве “Беларуская навука”.


Расказвае пра новы зборнік аўтар яго канцэпцыі – загадчыца аддзела кіна- і тэлемастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства Антаніна Карпілава.

Антаніна Аляксееўна, двухтысячныя гады сталі вельмі актыўным перыядам для вывучэння беларускага кіно. Трэба ўспомніць унікальныя, знакавыя выданні “Усе беларускія фільмы” пад рэдакцыяй Ігара Аўдзеева і Ларысы Зайцавай, вельмі цікавы даведнік “Беларускае кіно. Персаналіі”. І вось новая кніга “Экран і культурная спадчына Беларусі” як своеасаблівае падвядзенне вынікаў амаль дзевяностагадовага перыяду існавання нашага экраннага мастацтва...

– Так, задума зрабіць такі зборнік узнікла даволі даўно і доўга выношвалася ў нашым інстытуце. Тэма культурнай спадчыны не толькі навуковая – гэтая работа падрыхтавана ў рамках дзейнасці па ажыццяўленні дзяржаўнай палітыкі нашай краіны, накіраванай на ахову культурных здабыткаў нашага народа, пад якімі разумеюць як матэрыяльную, так і духоўную культуру. Іх экранная частка з’яўляецца вельмі важным складнікам сферы. Такім чынам, гэта тэма яшчэ вельмі надзённая.

– Колькасць аўтараў кнігі адразу выклікае павагу. Якім чынам фарміраваўся іх круг? Што стала асноўнай тэмай даследавання?

– Напісаў кнігу калектыў, куды ўваходзіць 13 чалавек. Яго аснову склалі акадэмічныя кінаведы, але ёсць і кінакрытыкі, журналісты. Праца ішла хутка, бо амаль усе аўтары мелі шмат назапашаных матэрыялаў. Прычым даследавалася экранная спадчына комплексна: аб’ектамі вывучэння сталі ігравое, дакументальнае ды анімацыйнае кіно. Патрэбна было стварыць цэласны малюнак асноўных напрамкаў раскрыцця тэмы. Даследаваліся тры асноўныя аспекты: “Экран і народная культура”, “Экран і прафесійнае мастацтва” (сувязь з літаратурай, жывапісам, музыкай, тэатрам) і непасрэдна “Экранная спадчына”.

– Зборнік адметны наяўнасцю ілюстрацый...

– Так, мы змясцілі шмат фотаздымкаў, кадраў розных стужак, прычым ілюстрацыі ў кнізе не толькі чорна-белыя, але і каляровыя. На іх зафіксаваны рабочыя моманты здымак, партрэты выдатных дзеячаў беларускага кінамастацтва: рэжысёраў, аператараў, акцёраў. Апошнія – гонар нашага экраннага мастацтва – прадстаўлены ў выданні найбольш багата.

– Хочацца адзначыць, што вам і вашаму калектыву атрымалася ахапіць практычна ўсе перыяды існавання нашага кіно.

– Адкрывае кнігу раздзел, які вельмі сімвалічна называецца – “Яны былі першымі”, падрыхтаваны старэйшынам нашага цэха кіназнаўцаў Анатолем Красінскім. Тут расказваецца пра першаадкрывальнікаў кінамастацтва на Беларусі – рэжысёраў, сцэнарыстаў, аператараў... Далей ідуць старонкі, прысвечаныя дакументалістыцы, не забыліся мы і на крытыку як адзін з неад’емных складнікаў кінематографа. Кіраўнік Музея гісторыі беларускага кіно Ігар Аўдзееў апісвае ўнікальны вопыт захавання музейнай спадчыны. Што да сувязі кіно з іншымі відамі мастацтва, дык у кнігу ўвайшлі вельмі цікавыя даследаванні аб супрацоўніцтве нацыянальнага кіно з тэатрам, вялікая ўвага нададзена экранізацыям.

Асобна хочацца адзначыць раздзел, напісаны адным з нашых самых паважаных крытыкаў Алай Бабковай. Ён прысвечаны адлюстраванню вайны на экране. Ёсць інфармацыя і пра неажыццёўлены кінапраект, які рыхтаваў Уладзімір Караткевіч, асобны артыкул пра стужку Валерыя Рубінчыка “Вянок санетаў”. Сувязь экрана і народнай культуры прадстаўлена падрабязным разглядам архетыпаў, міфалагічных мадэляў, якімі карысталіся нашы кінематаграфісты пры падрыхтоўцы сваіх твораў.

Хачу падкрэсліць, што такі аб’ёмны і рознабаковы зборнік-даследаванне ўпершыню з’явіўся ў Беларусі. Зразумела, яго аўтары не прэтэндуюць на стварэнне абсалютна поўнага малюнка ўсёй экраннай спадчыны і культуры на экране.

Крыніца: газета “Культура”

Навіны

26 Сту 2021

“Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выдала персанальную энцыклапедыю “Уладзімір Караткевіч”. Аддрукавана кніга ў 65, 45 улікова-выдавецкіх аркушаў тыражом 1 000 экзэмпляраў на ААТ “Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа”.

Навіны бібліятэк

#BelBookChallenge прапануе: кніга, дзе ён яе кахае, а яна яго не

27 Сту 2021

BelBookChallenge працягвае адшукваць літаратуру для цікавага чытання! У гэты раз падрыхтуйце свае насоўкі і ўвесь запас суперажывання: наша тэма заўжды актуальная і знаходзіць водгук ў сэрцах літаральна кожнага чытача. Сёння мы падабралі для вас кнігі, дзе ён яе кахае, а яна яго не – і наадварот, бо мы за роўнасць ва ўсім. Нават ў неўзаемным каханні.

Блог прафесійнага чытача

Размешчана праграма навукова-практычнага семінара “Шляхамі маладнякоўцаў”

26 Сту 2021

27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе навукова-практычны семінар “Шляхамі маладнякоўцаў”, прысвечаны юбілеям пісьменнікаў-маладнякоўцаў: 135-годдзю Змітрака Бядулі (1886–1941) і 120-годдзю Міхася Зарэцкага (1901–1937).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

23 Сту 2021

23 студзеня на відэасэрвісе VOKA адбудзецца трансляцыя спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Кар’ера доктара Рауса”. Ён пастаўлены па п’есе Віктара Марціновіча, галоўным героем якой з’яўляецца Францыск Скарына.

Навіны бібліятэк

Стваральнік “Маладняка”: новы віртуальны раздзел да 115-годдзя Андрэя Александровіча

22 Сту 2021

У 2021 годзе мы працягваем плённую працу над сумесным праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які парадуе карыстальнікаў новымі цікавымі матэрыяламі і навінамі. Праект ажыццяўляе Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Бібліятэкарам
111